28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеці шпіёна: на сына і дачку кіраўніка ГРУ РФ запісана маёмасць на сотні мільёнаў

9
Дзеці шпіёна: на сына і дачку кіраўніка ГРУ РФ запісана маёмасць на сотні мільёнаў

Журналісты знайшлі засакрэчаную інфармацыю.

Сын і дачка начальніка Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ) расейскага генштаба Ігара Касцюкова валодаюць дарагой загараднай нерухомасцю, высветліў The Insider.

З публічнага доступу звестак аб праве на зямельныя ўчасткі і дамы выдаленыя. Набыць іх на ўласныя даходы дзеці высокапастаўленага афіцэра дазволіць сабе не маглі.

Кіраўнік расейскай вайсковай разведкі Ігар Касцюкоў знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі праз умяшанне ў выбары ў ЗША, атручванне Скрыпалей у брытанскім Солсберы і кібератакі на Бундэстаг. Але ў Расеі галоўны выведнік адчувае сябе больш чым камфортна. На пасаду кіраўніка ГУ Генштаба ён быў прызначаны ў канцы 2018 года, а ўжо налета яго дарослыя дзеці сталі ўладальнікамі дарагой нерухомасці.

Паводле звестак The Insider, атрыманых ад крыніцы ў падатковай службе, дачка кіраўніка ГРУ Алена Саламонава (яна змяніла прозвішча пасля ўступлення ў шлюб) у лістападзе 2019 года набыла зямельны ўчастак у катэджным пасёлку «Ліпка» на Новарыжскай шашы. Аднак у выпісцы з Росрэестра імя ўласніка ўтоенае: замест яго значыцца «Расейская Федэрацыя».

Суседні ўчастак у тым жа лістападзе 2019-га набыў брат Алены. Імя сына кіраўніка ГРУ можна знайсці ў архіўнай выпісцы з АДРН аб пераходзе правоў на аб'ект. Згодна з ёй, участак Алега Касцюкова летась быў таксама перааформлены на «Расейскую Федэрацыю».

Пры гэтым Касцюкоў-малодшы, паводле звестак The Insider, застаўся ўласнікам размешчанага на ўчастку садовага доміка. Хоць і ў гэтым выпадку ён залегендзіраван пад «Расейскую Федэрацыю».

Суседнія ўчасткі таксама ў Расрэестры запісаныя на «Расейскую Федэрацыю». Мяркуючы па здымках са спадарожніка, адразу пасля куплі зямлі Касцюковы высеклі дрэвы і прыступілі да будаўніцтва дома на 60-ці сотках вонкава аб'яднаных участкаў.

Згодна з актуальнымі прапановамі на ЦИАН, кошт загараднай нерухомасці сям'і Касцюкова складае амаль 170 млн рублёў. І гэта яшчэ не ўсё: паводле інфармацыі The Insider, акрамя зямлі ў Ліпках, брат і сястра сумесна валодаюць таксама участкам у 12 сотак у катэджным пасёлку «Белыя Росы-1». Іх сапраўдныя імёны схаваныя ў Расрэестры і ў гэтым выпадку.

Разам з кватэрай Алега на 2-ой Чарнагразскай вуліцы, яго аўтамабілем Mercedes-Benz GLE 350 d 4MATIC і аўтамабілем Алены Mercedes-Benz C 200 мы ацэньваем маёмасць дзяцей кіраўніка ГРУ як мінімум у 200 млн рублёў.

Уласных даходаў для дарагіх набыткаў у іх быць не магло. 35-гадовы Алег Касцюкоў працаўладкаваны ў МЗС. Яго гадавы даход перад набыццём зямлі ў «Ліпцы» склаў усяго паўтара мільёна рублёў. 37-гадовая Алена Саламонава працуе начальніцай аддзела ў групе кампаній «Рэгіёны» дэпутата Дзярждумы ад «Адзінай Расеі» Зелімхана Муцоева і яго брата - грамадзяніна Вялікабрытаніі Амірхана Моры. Яе гадавы даход - 2,2 млн руб.

Спрабавала Алена заняцца і бізнэсам, але ён не пайшоў. Ліквідаваныя і абанкрочаныя і фірмы яе мужа, які цяпер працуе наёмным мэнэджэрам, мае не сплачаныя абавязанні перад судовымі прыставамі і зарабляе не вельмі шмат. Ва ўсякім выпадку афіцыйна.

Нягледзячы на няясныя крыніцы дабрабыту, дачка кіраўніка выведкі не адмаўляе сабе ў раскошы. У яе аднойчы скралі пярсцёнкі з дыяментамі за 2 млн рублёў. Мяркуючы па аб'явах на Avito, Алена прадавала свае гадзіннік Chanel, сумку Valentino і іншыя дарагія рэчы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках