18 красавiка 2024, Чацвер, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары рэгіёнаў Расеі сутыкнулася з дэфіцытам хлеба

11
Жыхары рэгіёнаў Расеі сутыкнулася з дэфіцытам хлеба

Відэафакт.

У шэрагу рэгіёнаў РФ зафіксаваны дэфіцыт прадуктаў харчавання, між іншым, хлеба, паведамляе sprotyv.info.

У Сеціве з'явілася відэа з крамы камчацкага пасёлка Асора. У мясцовай краме 15 кастрычніка з самай раніцы ўжо былі раскуплены ўсе хлебабулачныя вырабы. Відэа апублікаванае ў Twitter.

Падобная сітуацыя назіраецца не толькі на Камчатцы, але і Чукотцы. Праблема паўстала праз затрымку з адпраўкай грузаў з порта Уладзівастока. Гэта пацвердзіў у Instagram губернатар Камчацкага краю Уладзімір Соладаў. Ён паведаміў, што амаль 200 кантэйнераў чакаюць адпраўкі ў рэгіён, назваўшы сітуацыю «даволі цяжкай».

«Найбліжэйшы час сістэмна сітуацыя не вырашыцца, бо (...) яе прычынай стаў глабальны крызіс грузавой лагістыкі», - заявіў кіраўнік Камчаткі.

Мясцовыя жыхары абураныя. Яны сутыкнуліся не толькі з дэфіцытам тавараў, але і завышанай цаной на тыя прадукты, што засталіся.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках