29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Чэхіі гатовы перайсці ў апазіцыю пасля паразы на выбарах

Прэм'ер Чэхіі гатовы перайсці ў апазіцыю пасля паразы на выбарах

Ягоная пастанова адкрывае шлях да фармавання ўрада двума ліберальнымі блокамі.

Дзейны прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш заявіў, што не пагодзіцца на прапанову паспрабаваць сфармаваць новы ўрад, калі такая прапанова паступіць ад прэзідэнта, і гатовы перайсці ў апазіцыю. Бабіш абвясціў пра сваю пастанову ў інтэрв'ю радыёстанцыі Frekvence 1 у пятніцу, паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на агенцтва АР.

"Мы перададзім гэта новай кааліцыі, і будзем у апазіцыі", - сказаў Андрэй Бабіш.

Ягоная пастанова адкрывае шлях да фармавання ўрада двума ліберальнымі блокамі, якія супольна набралі больш за ўсё галасоў на нядаўніх парламенцкіх выбарах.

Падлік галасоў на выбарах у Чэхіі паказаў паразу кіроўнай партыі, ліберальныя партыі сфарміруюць ўрад, а камуністы ўпершыню засталіся па-за парламентам.

Ліберальна-кансерватыўная трохпартыйная кааліцыя пад назвай Spolu атрымала 27,8% галасоў, абышоўшы партыю Бабіша ANO, якая набрала 27,1% галасоў. Левацэнтрысцкая ліберальная кааліцыя атрымала 15,6% і заняла трэцяе месца.

Абедзве кааліцыі абавязаліся супольна сфармаваць урад і маюць намер падрыхтаваць кааліцыйнае пагадненне да 8 лістапада.

Лідар Spolu Пётр Фіяла з'яўляецца кандыдатам на пасаду новага прэм'ер-міністра.

Прэзідэнт Зэман, які цяпер знаходзіцца ў шпіталі, раней заяўляў, што спачатку дасць мандат на фармаванне лідару наймацнейшай партыі, значыць Бабішу, а не самай моцнай кааліцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках