25 красавiка 2024, Чацвер, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжымчык нясецца да свайго лагічнага заканчэння

2
Рэжымчык нясецца да свайго лагічнага заканчэння

Рабочыя чакаюць абвяшчэння страйку, страчваць ім ужо проста няма чаго.

Меркаванне працаўніка аднаго з менскіх прадпрыемстваў апублікаваў тэлеграм-канал «БАР»:

- Вельмі хачу падзяліцца сваім меркаваннем з нагоды страйку. Такога страху ў начальства яшчэ не было. У дзень абвяшчэння перадстрайкавага стану кіраўніцтва пачало адпраўляць майстроў, начальнікаў змен на пошук рабочых, якія не прыйшлі на працу. Сам быў сведкам як каля пад'езду стаяў майстар, каб пагутарыць з рабочым, які проста сышоў у запой. Праз месяц прыйшоў на працу і працуе як ні ў чым не бывала.

Рабочыя чакаюць страйку, страчваць ужо проста няма чаго. Адток рабочых каласальны. Санкцыі «не працуюць», але нават прыватныя друкарскія фірмы не могуць купіць сыравіну. Усё ідзе да свайго лагічнага заканчэння.

Яшчэ крыху чакання і страйк нават не прыйдзецца абвяшчаць. Гэты пажар ужо не патушыць, пакуль ён не выпаліць усё. Усім проста трэба яшчэ раз нагадаць, што мы народ і як нам жыць - вызначаць нам. Хто яшчэ сумняваецца няхай узгада жнівень мінулага года. Гэта нельга дараваць. Кветачкі скончыліся. Цяпер усе датычныя павінны адказаць за кожнага беларуса.

Трэба зразумець, што толькі "я" тут вызначаю ўсё, бо "я" - гэта народ, а не адзін чалавек. Разам да перамогі. Калі я яе і не бачу, але зрабіў для яе ўсё, што мог. Беларусь будзе вольнай!

Страйку быць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках