19 красавiка 2024, Пятніца, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэзкія рухі чыноўнікаў прывядуць да сур'ёзных наступстваў»

5
«Рэзкія рухі чыноўнікаў прывядуць да сур'ёзных наступстваў»

Эканаміст - аб будучых зменах у Падатковы кодэкс.

У Беларусі будуць змены ў Падатковы кодэкс, якія могуць ускладніць жыццё прадпрымальнікам. Калі папраўкі будуць прынятыя, то з наступнага года падатак для ІП можа вырасці з 5 да 16%. «Салідарнасць» запыталася ў эканаміста Льва Марголіна, як такія новаўвядзенні адаб'юцца на бізнэсе краіны.

- Па-першае, што тычыцца павышэння ўтрая, то гэта пакуль яшчэ не факт. Мне ўдалося знайсці ў гэтым пытанні інфармацыю, дзе гаворыцца, што павышэнне плануецца толькі на адсотак: з пяці да шасці. Што тычыцца падатку 16% - гэта будзе спецыяльны рэжым падаткаабкладання для асобных катэгорый і тыпаў дзейнасці. Напрыклад, калі індывідуальны прадпрымальнік атрымлівае прыбытак ад арганізацыі, з якой ён знаходзіцца ў нейкай сувязі, напрыклад, роднаснай.

Не сакрэт, што такое практыкавалася досыць часта. Калі тое ж таварыства з абмежаванай адказнасцю не наймала дырэктара паводле працоўнай дамовы, а складала з ім дамову найму. Тады гэты дырэктар плаціў не 13% падаходнага падатку, а 5 - як ІП. Таму тут усё выглядае ўвогуле з пэўнай пункту гледжання лагічна.

Іншая справа, што, па-першае, для многіх катэгорый спрошчаны варыянт станецца проста недасягальным, таму ім давядзецца пераходзіць на агульны рэжым падаткаабкладання. А гэта ўжо будзе 20%, хутчэй за ўсё. Другі момант - памяншаецца парогавае значэнне прыбытку, пры якім можна будзе карыстацца рэжымам спрошчанага падаткаабкладання, а таксама памяншаецца колькасць магчымых работнікаў, якія могуць быць нанятыя.

Натуральна, усё гэта пагаршае сітуацыю з прадпрымальнікамі. Не сказаў бы, што радыкальна, калі гэта будзе прынята ў такім варыянце. Мяркую, што гэта проста рэакцыя на заўвагі Лукашэнкі, якія ён рабіў летам, маўляў, яны тут, разумееш ты, распладзіліся. Сапраўды, статыстыка паказвае, што колькасць ІП за год павялічылася на 3,3%.

Экспэрт мяркуе, што гэта невялікае павелічэнне падатку і зніжэнне парогавых значэнняў з'яўляецца свайго кшталту Саламонавай пастановай:

- Чыноўнікі разумеюць, што рэзкія рухі прывядуць да сур'ёзных наступстваў, і хочуць, з аднаго боку, каб ваўкі былі сытыя, з другога, і каб авечак не надта задраць. То бок, калі яны ў выніку на 3,3% колькасць ІП паменшаць, гэта будзе не смяротна.

Хоць, вядома, трэба чакаць канчатковай пастановы. Я паглядзеў, што яшчэ ў канцы лета чаканні былі больш сур'ёзныя. А цяпер усё ж з'явіўся больш лёгкі варыянт праекта закона. Ну а калі ён стане законам, будзе лепш відаць: ускладніцца ён ці не.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках