24 красавiка 2024, Серада, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца на рынку кватэр у Менску?

1
Што адбываецца на рынку кватэр у Менску?

Звесткі аб рэальных угодах.

Пасля жнівеньскага ажыятажу на рынку кватэр сталіцы ў верасні колькасць угод чакана скарацілася на 21%. А што адбылося з цэнамі - апавядае realt.by.

Зрэшты, бягучы ўзровень попыту стаў адным з самых высокіх для пачатку восені за мінулыя 10 гадоў. Большая колькасць прададзеных кватэр у верасні была толькі ў 2019 і 2017 гадах.

За дзевяць месяцаў 2021 года было прададзена на 20% больш, чым за аналагічны перыяд 2020-га, і нават на 6% больш, чым за тыя ж месяцы дакрызіснага 2019 года.

Колькасць аб'яў аб продажу кватэр у параўнанні з жніўнем павялічылася на 11%.

У цэлым скарачэнне колькасці ўгод адбылося мерна ва ўсіх тыпах кватэр. Таму істотных змен у структуры попыту не адбылося: блізу палова ўсіх прададзеных кватэр былі 1-пакаёвымі, траціна - «двойкі». На 3-пакаёвыя кватэры ў верасні прыпадала 17%.

З кватэрамі ў гатовых новабудоўлях уклалі 14% усіх угод, што з'яўляецца сярэднім паказчыкам для месяца.

Сярод раёнаў места актыўнасць пакупнікоў паменшылася паўсюдна, найбольш істотна - у так званых Кастрычніцкім, Партызанскім і Цэнтральным раёнах. У так званых Савецкім і Цэнтральным, насупраць, скарачэнне попыту было найменш адчувальным.

У агульнай структуры попыту ў верасні падрасла дзель кватэр у тыплвых панэльных, старых панэльных і сучасных каркасных дамах, у той час як у старых цагляных і сучасных панэльных кватэры куплялі радзей, чым зазвычай.

Цэны

Пасля зніжэння ў жніўні ў верасні сярэдняя цана квадратнага мэтра паводле рэальных угод, насупраць, паказала рост на 1,3% і склала 1306 $/м2.

У залежнасці ад колькасці пакояў сітуацыя была наступнай (+ медыяна абсалютных цэн):

1-пакаёвыя кватэры: 1356 $/м2 (+ 1,9% за месяц) - $ 47 152;

2-пакаёвыя кватэры: 1288 $ / м2 (+ 1,6%) - $ 58 500;

3-пакаёвыя кватэры: 1172 $ / м2 (-1,8%) - $ 69 000;

4-пакаёвыя кватэры: 1119 $/м2 (+ 3,5%) - $ 77 300.

Цана прапановы за той жа перыяд знізілася на 0,3% - да 1216 $/м2. Адбылося гэта, аднак, за кошт таннага жытла і жылля ў сярэднім цэнавым сэгмэнце. Дарагія кватэры за месяц у сярэднім наадварот сталі даражэйшымі.

Гэтая цана прапановы моцна паддаецца ўплыву аб'яў аб продажу кватэр у асобных новабудоўлях (не ўсяго першаснага рынка). Мы зрабілі разлікі, згодна з якімі без уліку новабудоўляў сярэдняя цана прапановы квадратнага мэтра ў сакавіку складала 1340 $ (+ 0,8% за месяц). У залежнасці ад колькасці пакояў сітуацыя была наступнай:

1-пакаёвыя кватэры - 1437 $/м2 (+ 1,6% за месяц),

2-пакаёвыя кватэры - 1344 $/м2 (+ 1,1%),

3-пакаёвыя кватэры - 1287 $/м2 (+ 1,7%),

4-пакаёвыя кватэры - 1246 $/м2 (+ 0.6%).

Наступны ўзровень цэн усталяваўся за верасень у мікрараёнах сталіцы:

У большасці ключавых гарадоў рэгіёну сярэднія цэны квадратнага мэтра ў даляравым эквіваленце за месяц паказалі рост блізу 1-3%. Выняткам сталі Санкт-Пецярбург, дзе ў параўнанні са жніўнем кватэры сталі таннейшымі на 2%, і Кіеў, дзе істотных змен ва ўзроўні цэн не адбылося.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках