29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

План Лукашэнкі і Макея з трэскам сарваўся

4
План Лукашэнкі і Макея з трэскам сарваўся
ФОТА: ТАСС

З рэжымам будуць гаварыць на мове санкцый і ультыматумаў.

З «санкцыйнага фронту» ЕЗ прыйшлі дзве навіны. Але абедзве яны не вельмі добрыя для беларускага кіраўніка і ягонага атачэння.

З «санкцыйнага фронту» ЕЗ прыйшлі дзве навіны: прыняцце пятага пакету санкцый, падобна, пераносіцца на лістапад, а Нямеччына настойвае на ўзмацненні жорсткасці санкцый, піша беларуска-нямецкі гісторык Аляксандр Фрыдман.

Прыхільнікі санкцыйнага ціску на беларускі рэжым не хаваюць свайго расчаравання і крытыкуюць ЕЗ. Апошні кіруецца перш за ўсё сваімі ўласнымі інтарэсамі, а еўрапейская бюракратыя традыцыйна вылучаецца марудлівасцю і няспрытнасцю.

У гэтай гісторыі, аднак, не варта спяшацца з высновамі. Вылучу тры важныя аспекты:

1) ЕЗ мае намер націснуць на краіны, з якіх у Беларусь прыбываюць мігранты, а варыянт перамоваў з Лукашэнкам не разглядаецца ў прынцыпе. Існуе пункт гледжання, што беларускі кіраўнік з дапамогай міграцыйнага крызісу не толькі хацеў банальна адпомсціць еўрапейцам, але і спадзяваўся схіліць ЕЗ да перамоваў і дамагчыся санкцыйных паслабленняў.

Калі гэта так, то ўжо сёння можна сказаць, што план Лукашэнкі і Макея з трэскам сарваўся. Афіцыйны Менск не толькі не вырваўся з ізаляцыі на заходнім кірунку, але яшчэ глыбей загнаў сябе ў кут. Еўропа будзе гаварыць з імі, але на мове санкцый і ультыматумаў.

2) Адтэрміноўка пятага пакету, хутчэй за ўсё, прывядзе да таго, што санкцыі будуць у выніку нават больш жорсткімі. Чаму? Гуманітарны крызіс на беларуска-польскай мяжы набывае ўсё больш жудасныя формы, тысячы нелегальных мігрантаў дабраліся да краінаў Заходняй Еўропы, а Лукашэнка відавочна не мае намеру спыняць «гібрыдную вайну». У лістападзе сітуацыя, з усяго відаць, стане значна горшай, і Брусэль вымушаны будзе дзейнічаць жорстка.

3) Ужо цяпер маторам санкцыйнай палітыкі з'яўляецца Нямеччына, дзе менавіта сёння сацыял-дэмакраты, «Зялёныя» і лібералы значна прасунуліся па шляху стварэння новай урадавай кааліцыі. У новым урадзе ў радыкальных праціўнікаў беларускага рэжыму з партыі «Зялёныя» і ліберальнай СвДП будуць моцныя пазіцыі, а Аналене Бербок («Зялёныя») назіральнікі прадказваюць пасаду міністаркі замежных справаў краіны.

Перамовы патэнцыйных кааліцыйных партнёраў прасоўваюцца нечакана хутка. Калі ўзгадненне санкцый на ўзроўні ЕЗ задоўжыцца (а такі варыянт выключаць не варта), то вызначальнае слова будзе менавіта за новым нямецкім урадам і ягоным знешнепалітычным блокам.

Так што адтэрміноўка пятага санкцыйнага пакету Аляксандру Лукашэнку і ягонаму асяродку на карысць відавочна не пойдзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках