25 красавiка 2024, Чацвер, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букінгемскі палац шукае прыбіральніка за $ 31 тысячу за год

12
Букінгемскі палац шукае прыбіральніка за $ 31 тысячу за год

Вакансія адкрытая да 20 кастрычніка.

Букінгемскі палац у Вялікай Брытаніі абвясціў вакансію прыбіральніка. У тэксце вакансіі на сайце палаца сказана, што ягоны заробак складзе ад £ 11,3 тыс. да £ 22,6 тыс. ($ 15,5 тыс. – $ 31 тыс.) за год у залежнасці ад загрузкі, паведамляе gordonua.com.

Калі чалавек будзе працаваць з панядзелка да нядзелі 40 гадзінаў, ён атрымае $ 31 тыс. Пры няпоўным працоўным дні (20 гадзінаў на тыдзень) заплацяць $ 15,5 тыс. У графіку прадугледжаныя вечаровыя змены.

"Далучаючыся да нашай прафесійнай каманды ў Лондане, вы будзеце ўтрымліваць, чысціць і даглядаць інтэр'ер і прадметы палаца. Вы набудзеце неабходныя прафесійныя навыкі паводле самых высокіх стандартаў", – гаворыцца ў тэксце вакансіі.

Досвед працы ад кандыдатаў не патрабуюць, але паказваюць, што трэба ўважліва ставіцца да дэталяў. Прыбіральнік павінен быць актыўным і высокаэфектыўным, валодаць добрымі навыкамі кантролю часу і ўмець расстаўляць прыярытэты.

Вакансію збіраюцца закрыць у сераду, 20 кастрычніка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках