20 красавiка 2024, Субота, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліквідацыя Матаролы: Сталі вядомыя драматычныя падрабязнасці аперацыі

11
Ліквідацыя Матаролы: Сталі вядомыя драматычныя падрабязнасці аперацыі

Спецаперацыя супраць верхавода баевікоў магла стаць няўдалай праз адну памылку.

Ліквідацыя Матаролы ў кастрычніку 2016 магла сарвацца праз адзін забыты тэлефон.

Цікавыя падрабязнасці спецаперацыі раскрыў журналіст Юрый Бутусаў на сваёй старонцы ў Facebook.

16 кастрычніка 2016 года пятае кіраванне Дэпартамента контрвыведкі СБУ знішчыла аднаго з самых вядомых баевікоў Данбаса – Арсена Паўлава пад пазыўным Матарола. Аднак спецаперацыя магла стаць няўдалай праз адну памылку.

"Сёння можна расказаць некаторыя дэталі гэтай спецаперацыі. У сувязі з датычнасцю Матаролы да забойстваў многіх грамадзянаў Украіны, сярод іншых Героя Украіны Ігара Бранавіцкага, ліквідаваць тэрарыста было пастаноўлена дома", – паведамляе Бутусаў.

Складанасць была ў тым, што жылы дом у цэнтры Данецка, дзе жыў тэрарыст, знаходзіўся пад ягонай аховай, якая сачыла і за дваром, і за пад'ездам. Акрамя таго, нельга было дапусціць, каб пацярпелі мірныя жыхары.

СБУ пастанавіла, што падрыў трэба здзяйсняць у ліфце. Для яго ажыццяўлення знайшліся два добраахвотнікі – кадравы супрацоўнік са спецпадрыхтоўкі і пазаштатны агент, "які, аднак, валодаў экстраардынарнымі валявымі якасцямі, і згуляў вызначальную ролю ў аперацыі".

Спачатку агенты разведалі ўсе дэталі двара, пад'езда і самога ліфта. Наступным этапам была трэніроўка ў кіеўскім доме з аналагічным ліфтам.

Паводле легенды, дыверсанты павінны былі дзейнічаць як брыгада ліфцёраў, якая праводзіла планавы агляд.

"Яны павінны былі адчыніць шахту ліфта, усталяваць на кабіне ліфта міны і датчык, які паведамляе інфармацыю пра заход тэрарыста ў ліфт", – раскрывае дэталі журналіст.

Абсталяванне замаскавалі пад рамонтны камплект ліфцёра. За некалькі дзён да падрыву, калі Матарола быў у ад'ездзе, "рамонтнікі" прыйшлі на спецаперацыю. Ахова іх праверыла, але ніякіх падазрэнняў не з'явілася.

Украінскія дыверсанты адкрылі шахту ліфта і ўсталявалі на кабіне ліфта міну і датчык, які перадае інфармацыю пра заход тэрарыста ў ліфт.

"Аднак пасля таго, як псеўдарамонтнікі сышлі, здарыўся пракол. Дыверсанты выявілі, што забыліся на даху ліфта... адзін з сваіх мабільных тэлефонаў. Выяўленне тэлефона да моманту правядзення спецаперацыі магло прывесці да яе няўдачы. А выяўленне тэлефона нават пасля поспеху дазволіла б расейцам атрымаць некаторыя дэталі кантактаў, якія ім ведаць не варта было. Дыверсанты мелі намер дамагчыся выніку, яны разумелі, што такі злачынец, як Матарола, павінен панесці пакаранне абавязкова", – дадае Юры Бутусаў.

Агент вярнуўся ў дом на падставе праверкі таго, што ліфт працуе спраўна, і забраў тэлефон.

16 кастрычніка, калі тэрарыст з ахоўнікам увайшлі ў ліфт, гэта, дзякуючы датчыку, пачуў украінскі агент. Ён патэлефанаваў на мабільны тэлефон Матаролы і прагучаў выбух. Тэрарысту і ахоўніку адарвала галовы.

Дыверсанты пакінулі Данецк, нягледзячы на гэта, ФСБ некалькі разоў рапартавала пра "іх затрыманне".

"Відаць, паказанні фабрыкуюць для падману расейскага кіраўніцтва і насельніцтва акупаваных тэрыторый, каб схаваць паразу ФСБ", – сказаў на заканчэнне Бутусаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках