29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ўсталяваны новы дзённы рэкорд ліку тых, хто захварэў на каранавірус

3
У Расеі ўсталяваны новы дзённы рэкорд ліку тых, хто захварэў на каранавірус

Больш за ўсё заражэнняў адбылося ў Маскве.

У Расеі за мінулы дзень, 16 кастрычніка, зафіксавалі рэкордную колькасць інфекаваных каранавірусам за ўвесь час пандэміі, паведамляе РБК.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя РФ, за дзень выявілі 34 303 інфекаваныя, памерлі 917 пацыентаў.

Больш за ўсё хворых выявілі ў Маскве (6740 пацыентаў), Санкт-Пецярбургу (3323) і ў Падмаскоўі (2759).

Агульная колькасць захварэлых з пачатку пандэміі ў Расеі дасягнула амаль васьмі мільёнаў чалавек, памерлі ад COVID-19 больш за 223 000 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках