25 красавiка 2024, Чацвер, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Леўчанка: Мы ўжо не будзем ранейшымі і спыняцца дакладна не збіраемся

3
Алена Леўчанка: Мы ўжо не будзем ранейшымі і спыняцца дакладна не збіраемся

Спартоўка, якая стала адным з сімвалаў пратэсту, упэўненая, што мы ўсё робім правільна.

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка на Instagram старонцы падзялілася ўспамінамі пра сваё вызваленне год таму з ІЧУ на Акрэсціна, дзе спартоўка адседзела 15 сутак.

«1 год таму, 15 кастрычніка 2020 года, пасля другога суда я выйшла на свабоду. Сёння я ўспамінала той дзень, тую раніцу, тыя эмоцыі. Але нават праз год няма шкадаванняў ці думак, а можа, не трэба было. І цяпер я зрабіла б дакладна гэтаксама.

Адзіныя думкі тады былі толькі пра маіх бацькоў. Гэтае фота, калі яны, абняўшыся, стаяць ля Акрэсціна, я не забудуся ніколі.

Мама, тата – дзякуй вам за вашу падтрымку, сілу і любоў. І праз год вы бок у бок заўсёды са мной і прадаўжаеце падтрымліваць мяне. Я ведаю, як вам нялёгка. І як я сказала ў сваім пасце год таму: “У адказ на жорсткасць, вы адказалі любоўю”. Дзякуй вам!

І дзякуй усім, хто тады падтрымаў маіх бацькоў і мяне. Нізкі вам паклон.

Мы ўжо ніколі не будзем ранейшымі і спыняцца мы дакладна не збіраемся», – напісала спартоўка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках