19 красавiка 2024, Пятніца, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чорныя лебедзі» для луканомікі могуць зноў вылецець

«Чорныя лебедзі» для луканомікі могуць зноў вылецець

Беларускія ЗВР застылі на месцы ў чаканні нявызначанай будучыні.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі пасля рэзкага росту ў жніўні крыху знізіліся ў верасні, паведамляе «Белсат».

Што адбылося?

Міжнародныя рэзервовыя актывы на 1 кастрычніка, паводле звестак Нацбанка, склалі $ 8 459,9 млрд. За верасень яны знізіліся на $ 36,8 млн (на 0,4%) пасля росту ў жніўні на $ 1 054,3 млн (на 14,2%).

Зніжэнне ўзроўню актываў у верасні ў Нацбанку патлумачылі планавай выплатай урадам пазык у валюце на суму блізу $ 240 млн, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата. Пры гэтым падтрыманню ўзроўню ЗВР спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, а таксама набыццё Нацыянальным банкам валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Згодна з Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш як $ 6 млрд.

Нацбанк стаіўся?

Такім чынам, паводле звестак Нацбанка, за верасень сітуацыя з ЗВР у Беларусі амаль не змянілася. Але, адзначаюць аўтары праекту «Нашы грошы», адсутнасць зменаў «таксама можа быць красамоўнай».

Яны адзначылі, што за верасень атрыманыя ад МВФ спецыяльныя правы пазыкі (SDR) амаль не змяніліся, бо «на заводзе ў выглядзе SDR заробак не выдасі, нават пазыкі не заўсёды аддасі».

«Ён [амаль $ 1 млрд ад МВФ. – рэд. Belsat.eu] нікуды не быў прададзены, пазыкі ім не выплацілі, заробак ім не раздалі. Высветлілася, што рэальна прыгожы лік пакуль – проста лік. Ён ляжыць на рахунку, але не відаць, каб яго спяшаліся неяк выкарыстаць», – гаворыцца ў паведамленні праекту.

Змены датычна манетарнага золата «хутчэй падобныя на ваганні сусветных коштаў на золата». Валюты таксама засталося практычна столькі ж, нягледзячы на выплаты $ 240 млн.

«Значыць, былі і валютныя паступленні ў ЗВР. І паступілі гэтыя грошы, хутчэй за ўсё, у выглядзе валюты, якую здае насельніцтва. Атрымліваецца ўдалая сітуацыя – курс даляра трымаецца стабільна нізкім, насельніцтва, у якога падаюць прыбыткі, вымушанае несці ў абменнікі свае ашчаджэнні, гэтая валюта трапляе ў рэзервы дзяржавы і пасля ідзе на аплату пазык. Адначасова з гэтым такая сітуацыя дазваляе Нацбанку набываць валюту з нізкім коштам. Элегантна, дубальтам, забітыя адразу два зайцы», – кажуць аўтары праекту.

На іхнюю думку, пацярпелымі тут з'яўляюцца беларусы, якія вымушаныя распрадаваць свае заначкі. Нацбанк жа, які «скупляе танную валюту, не можа падабрацца да SDR і прытрымлівае золата», «стаіўся і вельмі асцярожна чакае развіцця падзей».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках