24 красавiка 2024, Серада, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай і ЗША актывізавалі перамовы пра доўгатэрміновыя пастаўкі звадкаванага газу

Кітай і ЗША актывізавалі перамовы пра доўгатэрміновыя пастаўкі звадкаванага газу

У Азіі сёлета кошты прыроднага газу выраслі больш чым у пяць разоў.

Кітай актывізаваў перамовы са Злучанымі Штатамі пра доўгатэрміновыя пастаўкі звадкаванага газу. Перамовы стымулююць рост коштаў газу і недахоп электраэнэргіі на ўнутраным рынку КНР, што выклікае ў Пекіна занепакоенасць датычна паліўнай бяспекі краіны, піша Reuters.

У перамовах з амерыканскімі экспарцёрамі Cheniere Energy і Venture Global удзельнічаюць мінімум пяць кітайскіх кампаній, уключаючы буйную дзяржкарпарацыю Sinopec Corp і Кітайскую нацыянальную афшорную нафтавую кампанію (CNOOC), а таксама такія дыстрыб'ютары энэргіі, як Zhejiang Energy.

У пачатку тыдня прыватная кампанія ENN Natural Gas на чале з экс-кіраўніком CNOOC абвясціла пра 13-гадовую ўгоду з Cheniere. Паводле звестак крыніцаў агенцтва, пасля гэтага ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў можна чакаць новых пагадненняў.

Калі бакі здолеюць дамовіцца, угоды на дзясяткі мільярдаў даляраў адзначаць рост імпарту ЗПГ у Кітай з ЗША ў найбліжэйшыя гады, піша «РБК-Украіна». Але будаўніцтва аб'ектаў для экспарту ЗПГ можа заняць гады.

У разгар гандлёвай вайны Пекіна і Вашынгтона ў 2019 годзе гандаль газам прыпыніўся, але перамовы аднавіліся ў пачатку гэтага года і паскорыліся ў апошнія месяцы на фоне газавага крызісу. Так, у Азіі сёлета кошты прыроднага газу выраслі больш чым у пяць разоў.

Дамоўленасці Пекіна і Вашынгтона былі вельмі негатыўна ўспрынятыя Расеяй. Раней «Газпрам» абвясціў пра зацвярджэнне тэхніка-эканамічнага абгрунтавання праекту будаўніцтва яшчэ аднаго газаправода ў Кітай – праз Манголію. Планаваная магутнасць «Сілы Сібіры-2» 50 млрд куб. м, даўжыня 2000 км.

Крыніцай газу для гэтых трубаправодаў служаць усё тыя ж радовішчы Ямала – Баваненкава і Харсавей, з якіх расейскі газ ідзе ў Еўропу. Міжнародныя аналітыкі на адзін голас кажуць пра тое, што калі гэты праект будзе рэалізаваны, магчымасці «Газпрама» (а значыць – Крамля) у дыверсіфікацыі рынкаў значна вырастуць. У любым выпадку азіяцкі вектар расейскіх трубаў стане яшчэ больш важным да 2024 года, калі «Сіла Сібіры» выйдзе на праектную магутнасць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках