29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэракт у Брытаніі: дэпутата забіў сын высокапастаўленага чыноўніка

Тэракт у Брытаніі: дэпутата забіў сын высокапастаўленага чыноўніка

СМІ назвалі імя падазраванага.

У Брытаніі афіцыйна назвалі імя падазраванага ў забойстве дэпутата парламента сэра Дэвіда Эмеса. Імя затрыманага паводле закона аб тэрарызме - Алі Харбі Алі, піша Расейская служба BBC 17 кастрычніка. Яму 25 гадоў і ён грамадзянін Вялікабрытаніі самалійскай паходжання.

Паводле звестак выдання, некалькі гадоў таму ўлады рэкамендавалі яму прайсці праграму Prevent, накіраваную на барацьбу з экстрэмізмам і радыкалізацыяй грамадзян. Удзел у гэтай праграме з'яўляецца добраахвотным, і адмова не прадугледжвае крымінальнай адказнасці.

Між тым, як высветліла газета Times, Алі Харбі Алі з'яўляецца сынам былога дарадцы прэм'ер-міністра Самалі Харбі Алі Кулана, які пражывае ў Лондане. Бацька заявіў, што шакаваны і цалкам не чакаў такога ад свайго сына.

«Я вельмі траўмаваны. Гэта зусім не тое, чаго я чакаў ці пра што марыў», - заявіў Харбі Алі Кулан брытанскай газеце.

15 кастрычніка паведамлялася, што 69-гадовага дэпутата Кансерватыўнай партыі Дэвіда Емеса некалькі разоў паранілі нажом на сустрэчы з выбарцамі ў царкве.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках