25 красавiка 2024, Чацвер, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы выйшлі на першае месца па колькасці людзей, якія атрымалі прытулак у Польшчы

1
Беларусы выйшлі на першае месца па колькасці людзей, якія атрымалі прытулак у Польшчы

Агучаны лічбы польскага Упраўлення спраў замежнікаў.

За 9 месяцаў гэтага года ў Польшчу звярнулася амаль 5200 замежнікаў, які запыталі міжнародную абарону ў гэтай краіне. Беларусы апынуліся ў лідарах па колькасці выдадзеных дазволаў на такую абарону, паведамляе «Польское радио».

Як паведаміў прэс-сакратар Упраўлення спраў замежнікаў Польшчы Якуб Дудзяк, прытулак у Польшчы прасілі ў асноўным грамадзяне Афганістана і Беларусі - 1700 і 1400 чалавек за 9 месяцаў адпаведна.

- На працягу трох кварталаў гэтага года міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 934 замежнікі. У асноўным з Беларусі - 733 чалавекі, Расеі - 64 і Турцыі - 48. У дачыненні да 941 іншаземца прынятыя адмовы. У асноўным гэта былі грамадзяне Расеі і Украіны, - удакладніў Якуб Дудзяк.

Іншаземец можа атрымаць міжнародную абарону, калі ў яго краіне пагражае пераслед або ёсць рэальная пагроза для жыцця. Пры гэтым ён не павінен несці небяспеку для краіны, у якой запытвае прытулак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках