19 красавiка 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская рэвалюцыя стала падзеяй для мастацтва

Беларуская рэвалюцыя стала падзеяй для мастацтва
ФОТА: REUTERS

Гэта той самы ўклад у перамогу, які кожны можа рабіць на сваім месцы.

Дакументальны фільм Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць» перамог на Варшаўскім кінафестывалі. Гэта кінахроніка пра пратэсты ў Беларусі, паказаная праз асабістыя гісторыі сем'яў, якія пацярпелі ад рэпрэсій і гвалту.

Некаторы час таму фільм Courage рэжысёра Аляксея Палуяна быў паказаны на Бэрлінале. Тызер тут.

Рэліз фільма MINSK, адным з прадусараў якога выступіў Віталь Шкляроў, запланаваны на восень 2021 года. Пакуль ёсць вельмі магутны тызер, які сабраў больш за 400 тысяч праглядаў.

Акрамя таго, успомнім, што Свабодны тэатр Мікалая Халезіна прадставіў пастаноўку ERROR 403, асновай якой стаў лёс афіцэра спецназа, які застрэліў Аляксандра Тарайкоўскага.

Андрэй Курэйчык напісаў дзве п'есы.

«Пакрыўджаныя. Беларусь(сія)» - гісторыя пра першыя дні пратэсту. П'еса выклікала цікавасць ва ўсім свеце - чыткі былі ў Ганконгу, Нігерыі, Вугоршчыне, ЗША. Усяго - больш за 200 штук. Таксама п'еса атрымала спецыяльны прыз тэатральнай прэміі «Залатая маска».

«Галасы новай Беларусі» - п'еса, якая складзеная на падставе лістоў і дакументаў як вядомых людзей (Статкевіч, Калеснікава, Золатава, Сцяпан Латыпаў, Вітольд Ашурак), так і самых звычайных беларусаў, якія трапілі ў гэтую мясасечку. Відэа чыткі тут.

П'еса да канца кастрычніка будзе паказаная ва Украіне, Славакіі, Фінляндыі і Польшчы. Далей плануецца паказ у ЗША.

Упэўненыя, што заканчэнне рэвалюцыі адзначыцца цэлым шэрагам фільмаў і серыялаў. Аднак гэта будзе потым. А павестку па Беларусі трэба трымаць цяпер. Гэта той самы ўклад у перамогу, які кожны можа рабіць на сваім месцы.

Telegram-канал «Ник и Майк»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках