29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяртанне місіі-пустышкі

4
Вяртанне місіі-пустышкі

Можна ўздыхнуць з палёгкай.

Актрыса Перасільд і аператар Шыпенка з расейскай місіі шчасна вярнуліся на Зямлю.

Гэта і ёсць - галоўны вынік рэкламнай акцыі. Добра, што жывыя і не здарылася страшнага.

Былі асцярогі, улічваючы, што і стыкоўку з МКС давялося праводзіць у ручным рэжыме, і арыентацыю МКС губляла пры тэставанні рухавікоў «Саюза», і трывога ўчора ўначы ўключылася праз збой у сістэме кіравання модуля «Зорка»

Марнатраўная місія-пустышка для здымак кіно паводле свайго значэння прыкладна тое ж, што размаляваная Рагозіным пад хахламу ракета. Застаўся толькі шум.

Гэта на фоне дасягненняў у засваенні космасу. На днях апублікаваныя вынікі 9-ці месячнай працы марсахода НАСА Perseverance. У ацэнцы іх BBC піша:

«Пацвярджэнне таго, што на Марсе меліся вадаёмы, на гэты момант...ёсць галоўнае навуковае дасягненне місіі».

Сляды іншых касмічных дзяржаў бачныя «на пыльных сцяжынках далёкіх планет». А ў нас трасе пераможнымі бразготкамі пераможны касмічны піяр.

Telegram-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках