29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як шатландцы ў войску ВКЛ супраць маскавітаў ваявалі

1
Як шатландцы ў войску ВКЛ супраць маскавітаў ваявалі

Выхадцы з краіны верасовых пустак прыязджалі ў Вялікае княства з самага пачатку 16-га стагоддзя.

Клятчастая спадніца, ганарлівы характар і велічэзны спадчынны палаш. Такімі малююцца ў нашым уяўленні шатландцы - незалежныя і ваяўнічыя горцы, якія зацята біліся з ангельцамі, піша «Літвін».

У літоўскіх землях добра ведалі, хто такія шатландцы. Выхадцы з краіны верасовых пустак прыязджалі ў Вялікае княства з самага пачатку 16-га стагоддзя. Гісторыкі сведчаць, што першыя шатландцы з'явіліся да 1503 года, калі дэпутаты Петрыкаўскага сойміка насур'ёз абмяркоўвалі пытанне аб будаўніцтве калоній горцаў на Дняпры, у спустошаных пасля баёў з маскоўцамі абшарах.

Для жыхароў шатландскіх паселішчаў той час не быў бестурботным. Ішлі безупынныя войны з брытанцамі. Шатландыя на пачатку 16 стагоддзя ўклала унію з каралеўскай Францыяй і як магла шкодзіла ангельцам.

Доўгія і частыя войны руйнавалі земляробаў і пазбаўлялі іх ўраджаю на і без таго беднай зямлі. Справа даходзіла да таго, што цэлыя кланы адпраўляліся з дзідамі і мячамі здабываць надзённы хлеб на вялікія дарогі. Хтосьці рабуе на морах, авалодаўшы пірацкай навукай пускаць на дно неасцярожных купцоў, нехта на горных перавалах і ў цяснінах.

А былі і наогул пачвары. Лютасцю і крыважэрнасцю праславіўся на поўначы Туманнага Альбіёна Аляксандр Бін. На пачатку 16 стагоддзя ён злёгся з нейкай жанчынай на мянушку Чорная Агнэс. Парачка жыла ў пячорах на ўзбярэжжы ля Галоўэя (сучасны паўднёвы Эршыр), якія глыбока сыходзілі пад зямлю на сотні мэтраў. Разам са сваімі падрослымі сынамі Бін і Агнэс нападалі на самотных людзей, рабавалі іх, цягнулі ў лёх. У пячорах няшчасных свежавалі, быццам авечак або кароў. Банда шатландскіх людажэраў нават рабіла запасы, засольваючы трупы ахвяр у запас.

Ад разбою і войнаў шатландцы шукалі паратунку за морамі. Брытанскі выдумшчык п'ес Джон Уэбстэр ў сваім творы «Белы д'ябал» адзначаў у 17 стагоддзі, што ў Вялікім княстве Літоўскім жыве не менш за 40 тысяч "шкотаў" (так называлі горцаў літвіны). Над імі апекаваліся магнаты. Падтрымку знаходзілі шкоты ў князёў Януша і Багуслава Радзівілаў. Пра шатландцаў клапаціліся і іншыя арыстакраты.

Адны гандлявалі з літвінамі каралямі, ніткамі, бяліламі, косткамі марской жывёлы, нажамі, дробязямі для будаўнічага і гарбарнага промыслаў. Справа ў некаторых шатландскіх прадпрымальнікаў, якія ўвозілі ў ВКЛ свае немудрагелістыя тавары з Нямеччыны, ручыла. Дэпутатам соймаў і соймікаў на месцах даводзілася нават уводзіць пэўныя падаткі на шатландцаў, каб паменшыць канкурэнцыю з іх боку літоўскім купцам. Але гэта не спыніла горцаў. Яны далей раз'язджалі ды блукалі па вёсках і мястэчках, прапаноўваючы сялянам патрэбныя ў гаспадарцы рэчы.

Цікава, што першай дробнай манетай, якая атрымала самае шырокае распаўсюджванне ў землях ВКЛ, стаў падвойны шатландскі пэні. Прычым пра шатландцаў ніколі не распаўсюджвалася слава фальшываманетчыкаў. Яны дбалі аб сваёй рэпутацыі сумленных купцоў і мянял.

Новая хваля перасяленцаў з Шатландыі шунула ў ВКЛ пасля таго, як ангельцы, уклаўшы унію з Шатландыяй, сталі накідваць англіканскую царкву горцам. Ахвотна прымалі шатландцаў князі Радзівілы. Так у месце Слуцку з'явілася прэсбітэрыянская грамада шатландцаў.

Праславіліся горцы і ў навуцы. Сярод прафесуры Віленскага ўніверсітэта ў 1570-1575 гадах прыкметнае месца займаў езуіт-шатландзец Джон Хэй, які выкладаў філасофію.

Зрэшты і спрактыкаваныя жаўнеры спатрэбіліся краіне, якая шмат і бязлітасна ваявала на ўсходзе і на поўдні. Гэтых наймітаў вялікія князі Літвы шанавалі за дысцыплінаванасць і знаходлівасць.

Успомнілі літвіны пра шатландцаў і ў 1654-1667 гадах, калі давялося адбіваць нашэсце маскавітаў на Вільню. Праўда, у цяжкія часы за ладныя сумы горцы маглі з лёгкасцю перабегчы да ворага. Часцяком маскоўцы пераваблівалі шатландскіх жаўнераў і афіцэраў (да цара Аляксея перайшоў Патрык Гордан, будучы паплечнік цара Пятра Першага). Для папаўнення кашалёў шатландцы-найміты маглі абрабаваць вёскі сваіх гаспадароў, што часцяком здаралася ва ўладаннях Радзівілаў і Сапег.

Вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй у 17-м стагоддзі таксама павялічыла шатландскую дыяспару. Літоўскі рэферэндарый Аляксандр Гасеўскі ў баях на Смаленшчыне ўзяў у палон некалькі сотняў шкотаў з войскаў разбітага шведскага генерала Горна. У 1634 годзе шмат хто з былых швэдскіх жаўнераў шатландскага паходжання ахвотна служылі ў войску ВКЛ і аблажылі Смаленск, утварыўшы добра экіпаванае і ўзброеная драгунскае падраздзяленне.

Шатландскія суполкі ў Рэчы Паспалітай былі ўплывовымі і багатымі арганізацыямі, якія карысталіся шырокай вядомасцю. Дастаткова ўспомніць Канвенцыю шатландскага брацтва ў польскім Любліне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках