25 красавiка 2024, Чацвер, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыя, якую варта прачытаць усім, хто аддае і выконвае злачынныя загады

9
Гісторыя, якую варта прачытаць усім, хто аддае і выконвае злачынныя загады

Пакаранне няўхільнае.

На маім працоўным стале цяпер тэчкі з копіямі архіўных дакументаў, піша гісторык Аляксандр Фрыдман у Telegram. Гэта дасье на былога обэрштурмбанфюрэра СС Курта Крыстмана (1907-1987) з архіву федэральнага ўпаўнаважанага ўрада Нямеччыны ў справах архіваў «Штазі» ў Бэрліне.

Гісторыя Крыстмана - гісторыя пра няўхільнасць пакарання за злачынствы і канчатковую перамозе дабра над злом. Актуальная гісторыя для ўсіх тых, хто аддае і выконвае злачынныя загады.

Крыстман вырас у Мюнхене ў сям'і перакананых нацыстаў і яшчэ ў юнацтве далучыўся да гітлераўскагау руху. Пасля прыходу нацыстаў да ўлады ён зрабіў паспяховую кар'еру ў гестапа. Марачы аб кар'ерным росце і ваенных узнагародах, юрыст Крыстман адправіўся ў 1942 годзе ахвотнікам на «ўсходні фронт» і там выявіў асаблівую стараннасць у якасці шэфа айнзацкаманды 10а айнзацгруппы Д паліцыі і СД. Гэта падраздзяленні лютавалі ў горадзе Краснадары і ў Краснадарскім краі, знішчаючы габрэяў ды іншае цывільнае насельніцтва, а таксама дзяцей з асаблівасцямі фізічнага і псіхічнага развіцця ды партызанаў. Пакінуў пасля сябе Крыстман крывавы след і ў беларускім Мазыры.

Пасля вайны нацыст перабраўся ў Аргенціну, а затым зарабіў багацце на гандлі нерухомасцю ў Мюнхене. У Нямеччыне Крыстману на працягу амаль 25 гадоў выпадала сыходзіць ад адказнасці за злачынствы нацысцкай эпохі. Справы супраць яго распачыналіся, прыпыняліся і спыняліся. Яго арыштоўвалі на кароткі тэрмін, але ён кожны раз выходзіў на волю пад заклад або паводле стану здароўя, а з часам паверыў у сваю поўную беспакаранасць і вёў падкрэслена раскошны лад жыцця.

Арышт стаў для яго ў 1979 годзе громам сярод яснага неба, а працэс у Мюнхене ў наступным годзе і зусім шакаваў. Падсудны быў прысуджаны да 10 гадоў турмы - вельмі працяглага тэрміна паводле мерак заходненямецкай юстыцыі. Справядлівасць перамагла. Хоць у нейкай меры.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках