19 красавiка 2024, Пятніца, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Vive la France!

3
Vive la France!

Парыж вяртаецца з летаргічнага сну ў кейсе Беларусі.

Успомнім пачатак "палітычнага крызісу" у Беларусі. Макрон-Мэркель-Пуцін раіліся аб метадах рэгулявання сітуацыі, тады была прынятая пастанова "ўмешвацца па датычнай" з боку Еўропы, каб грамадзянская супольнасць сама разабралася з праблемай.

Ініцыятыўнасць Францыі паступова зніжалася, бо (1) мігранты ад Лукашэнкі не ўцякаюць у Францыю, а спыняюцца ў Нямечччыне; (2) Францыя захрасла ва ўнутранай і замежнай палітыцы ў гульні за эканамічны і палітычны ўплыў у Старой Еўропе і Афрыцы.

Францыя рэагавала даволі стрымана, санкцыям не замінала, але сама працэсы не курыравала. Гэта была даволі зручная пазіцыя для Лукашэнкі, бо адна з самых уплывовых краін ЕЗ была "па-за парадкам дня", што на фоне "нямецкай эскалацыі" можна было выкарыстоўваць для разрэджвання "еўрапейскай гульні".

Але Лукашэнка тым і дзіўны, што стварае праблемы літаральна з паветра. Навошта быў ініцыяваны канфлікт з паслом, які не падаў арыгіналы даверчых грамат, пасля чаго ад аднаго "набліжанага" медыя гучыць каментар, што "Небарака жабінай лапкай папярхнуўся" (дыяспары скрын допісу, яго пераклад і довад датычнасці аўтараў допісу да "лукашэнкаўскага пулу "варта накіраваць у афіцыйнае французскае прадстаўніцтва)

Цяпер арыентаваная на ўласную палітыку Францыя вяртаецца з летаргічнага сну ў кейсе Беларусі. Нам добра вядомая амбітнасць Макрона і ягонае ўменне рэагаваць на "выбрыкі".

Цяпер Францыя перад прыняццем санкцыйнага пакета і перад пачаткам "слуханняў аб Беларусі" вяртаецца ў беларускі парадак дня з цалкам відавочнай мэтай помсты Лукашэнку (таму і рэкамендую дыяспары адшукваць непрыемныя каментары пра Францыю ад афіцыйных беларускіх асоб).

Такім крокам Беларусь паўторна выхапіла чэку, і гэтая граната неўзабаве выбухне. Беларусь імкнецца не да нармалізацыі, а да татальнай эскалацыі, абуджаючы і ператвараючы у ворагаў усіх, хто хоць крыху забыўся пра "беларускі кейс".

Vive la France!

Telegram-канал "CYNIC"

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках