25 студзеня 2022, aўторак, 11:33
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

На выезд з Беларусі стаіць амаль дзве тысячы фур

1
На выезд з Беларусі стаіць амаль дзве тысячы фур
АРХІЎНАЕ ФОТА

Самым загружаным зноў стаў літоўскі кірунак.

Там, паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта, стаіць больш за палову усёй колькасці грузавых машын, якія знаходзяцца на межах.

Крыху менш за 2 тысяч вялікагрузных аўтамабіляў чакаюць выезду з Беларусі ў краіны ЕЗ.

Са звестак ведамства, больш за ўсё аўто (1160) стаіць на беларуска-літоўскай мяжы:

"Відзы" - больш за 160,

"Катлоўка" - больш за 300,

"Каменны Лог" - больш за 330,

"Беняконі" - больш за 130,

"Прывалка" - больш за 240.

Ёсць праблемы і на мяжы з Польшчай. У пунктах пропуску стаяць 430 фур:

"Брузгі" - больш за 170,

"Бераставіца" - больш за 110,

"Казловічы" - больш за 150.

На беларуска-латвійскай мяжы таксама сабралася больш за 390 вялікагрузаў:

"Грыгараўшчына" - больш за 190,

"Урбаны" - больш за 200.

На межах з Украінай чэргаў няма.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».