29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекарка: Уся Беларусь гарыць чырвоным полымем

87
Лекарка: Уся Беларусь гарыць чырвоным полымем

На момант пачатку чацвёртай хвалі толькі 18% насельніцтва Беларусі было прышчэплена.

Беларуская лекарка-пульманолаг Яўгенія Барысевіч на сваёй Instagram-старонцы заклікала беларусаў да вакцынацыі:

- Абсалютна катэгарычна і настойліва заяўляю, бяжыце ўсе прышчапляцца ад каранавіруснай інфекцыі, хто яшчэ гэтага не зрабіў! Уся Беларусь гарыць чырвоным полымем. Не выпрабоўвайце лёс і нашы магчымасці (а яны не такія вялікія, як здаецца).

Насельніцтва не давярае і недастаткова інфармаванае аб вакцынах. Вакол пераказваюць гісторыі пра пабочныя дзеянні, а таксама аб узбагачэнні на насельніцтве. Дык вось, я як практыкуючы лекар-пульманолаг (працую ў чырвонай зоне з пачатку з'яўлення вВіруса у РБ), які не мае ніякай камерцыйнага цікавасці, заяўляю, што вакцына сябе апраўдала!

Вакцынаваныя, якія паступілі на шпітальныя ложкі да нас у стацыянар пераносяць хваробу значна лягчэй і бязбольна, чым не прышчэпленыя.

На момант пачатку чацвёртай хвалі толькі 18% насельніцтва РБ было прышчэплена. Таму маем, што маем.

Калі вы хочаце ўявіць сёлетнюю карцінку абстаноўкі ў нашых стацыянарах, паглядзіце сацыяльную рэкламу і ролікі з Італіі і Гішпаніі 1-ай хвалі. На жаль, у нас нічога падобнага не паказваюць, а трэба было б! Было б вельмі павучальна.

Спадзяюся, што хоць камусьці гэтая інфармацыя стане карыснай і маё меркаванне як лекаркі, аўтарытэтнае без лішніх довадаў.

Я прышчэпленая «Спутником» і планую рэвакцынавацца ў лістападзе.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках