23 красавiка 2024, aўторак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі значна зменшыўся попыт на іпатэку

3
У Расеі значна зменшыўся попыт на іпатэку

Банкі скарацілі аб'ём выдадзеных расейцам крэдытаў.

Іпатэчны бум, перажыты Расеяй на фоне зніжэння стаўкі цэнтрабанка і льгот ад дзяржавы, ідзе на спад па меры таго, як нерухомасць даражэе, а кошт крэдытаў ідзе ўверх, паведамляе finanz.ru.

У верасні 2021 года колькасць заявак на іпатэчныя крэдыты павалілася на 41,4% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года, падлічылі ў Нацыянальным бюро крэдытных гісторый (НБКГ).

Выдаўшы грамадзянам 1,5 трыльёна расейскіх рублёў пазык на куплю жылля ў студзені-жніўні, у верасні банкі скарацілі аб'ём выдадзеных крэдытаў на 9,3%, а іх колькасць - на 26,8%.

Адбіліся як скасаванне льготнай іпатэкі, так і значны рост кошту квадратнага метра, праз што даступнасць жылля ў краіне пачала падаць упершыню за 12 гадоў.

Раздзімаючы іпатэчную «бурбалку» ўрад і ЦБ тузанулі «стоп-кран», і з 1 ліпеня сума крэдыту па льготнай дзяржаўнай праграме была абмежаваная 3 мільёнамі расейскіх рублёў. «Відавочна, што з улікам першапачатковага ўнёску не больш за 20-30%, такая сума з'яўляецца недастатковай для атрымання іпатэкі паводле льготнай праграмы жыхарамі шэрагу найбольш эканамічна развітых рэгіёнаў краіны», - канстатуе дырэктар у маркетынгу НБКГ Аляксей Волкаў.

Пры гэтым жыллё на другасным рынку за трэці квартал падаражэла на 31% год да года, а новабудоўлі - на 39%.

На падлікі «Авіта Нерухомасці», гарадамі-лідарамі сталі Сочы і Краснадар, дзе кошт квадратнага метра падскочыў у 1,8 і 1,7 разу адпаведна. У Маскве рост коштаў дасягнуў 25%, да амаль 279 тысяч расейскіх рублёў за кв. м, а ў Санкт-Пецярбургу - 32%, да 166 тысячы расейскіх рублёў за кв. м.

Пры гэтым дынаміка даходаў насельніцтва «не магла кампенсаваць такое хуткае падаражанне жылля», адзначае Волкаў.

Пасля падзення на 10% за сем гадоў рэальныя наяўныя даходы расейскіх грамадзян сёлета дададуць толькі 2,5%, згодна з прагнозам МЭР.

Каб набыць стандартную кватэру плошчай 54 кв м, сярэднестатыстычнай сям'і з трох чалавек спатрэбіцца 3,3 года адкладаць усе свае даходы, падлічылі экспэрты «Інстытута эканомікі горада». Годам раней на гэтыя мэты пайшло б 3,15 года. Пагаршэнне даступнасці жылля ў краіне зафіксаванае ўпершыню з 2008 года.

Самая нізкая даступнасць жылля, паводле ацэнак ІЭГ, назіраецца ў Маскве, дзе каэфіцыент складае 4,5 года. Пры гэтым, толькі 41,2% масквічоў могуць дазволіць сабе набыць кватэру. У Пецярбургу аналагічныя паказчыкі складаюць чатыры гады і 49,2%, у Амурскай вобласці - чатыры гады і 54,9% адпаведна.

Рост ключавой стаўкі ЦБ РФ, які ўжо склаў 2,5 адсоткавага пункта і можа прадоўжыцца на найбліжэйшых пасяджэннях, пацягне далейшае падаражанне іпатэкі ў банках: сярэдняя стаўка па рынку можа вырасці да 9%, прагназуе гендырэктар кампаніі «Метр квадратны» Вячаслаў Дусалееў.

«Мы бачым, што буйныя банкі ўжо правялі раунд павышэння ставак - іх прыкладу могуць рушыць услед і іншыя гульцы», - кажа ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках