20 красавiка 2024, Субота, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасол Францыі - беларусам: Неўзабаве ўбачымся!

20
Пасол Францыі - беларусам: Неўзабаве ўбачымся!
ФОТА: TWITTER.COM

Нікаля дэ Лакоста пакінуў Беларусь, бо не ўручыў даверчыя граматы Лукашэнку.

Пасол Францыі Нікаля дэ Лакоста звярнуўся да беларускага народу перад ад'ездам. Нагадаем, Нікаля дэ Лакоста пакінуў Беларусь, бо не ўручыў даверчыя граматы Лукашэнку:

- Дарагія сябры! Дазвольце мне сёння адправіць вам развітальнае пасланне. Нам з жонкай, на жаль, давядзецца пакінуць Беларусь. Як вы ведаеце, Францыя не прызнала вынікі выбараў 9 жніўня 2020 года, і я не ўручаў свае даверчыя граматы.

Мы правялі тут цяжкія, але незабыўныя дні. У нас было шмат цікавых сустрэч і адкрыццяў. Мы сустрэлі шмат смелых і моцных духам людзей. Мы з жонкай адкрылі для сябе шчодрасць Беларусі і беларусаў. Вы назаўсёды застаняцеся ў нашых думках. Ведайце, што мы застанемся побач з вамі. Мы заклікаем вас ніколі не губляць надзею на лепшыя дні. Убачымся неўзабаве!

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках