29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя карысныя прадукты для зроку

Названыя карысныя прадукты для зроку

Сярод іх - садавіна і гародніна яскравага колеру.

Катаракта і макуладыстрафія - распаўсюджаныя афтальмалагічныя захворванні сярод людзей сталага веку. Старэнне ўплывае на ўсе органы, у тым ліку і вочы. Але правільнае харчаванне можа запаволіць дэгенератыўныя працэсы. Для здароўя вачэй неабходныя антыаксіданты, амега-3 тлустыя кіслоты, каратынойды і рэсвератрол, піша medicina.ua.

Многія людзі не разумеюць важнасць харчавання для добрага зроку. Экспэрты занепакоеныя, што сучасны рацыён праз 5-10 гадоў стане адной з асноўных прычын узроставых дэгенератыўных захворванняў вачэй.

Антыаксіданты

Мяркуецца, што свабодныя радыкалы пашкоджваюць клеткі. Таму для засцеражэння вачэй патрэбныя антыаксіданты - вітаміны і мінералы, асабліва вітаміны C, E, цынк, селен і медзь. Вельмі ўразлівая перад акісленнем макула - участак сятчаткі, які адказвае за цэнтральны зрок, успрыманне адценняў і дробных дэталяў. Асноўная крыніца антыаксідантаў - садавіна і гародніна яскравага колеру, а таксама малочныя прадукты, морапрадукты і нятлустае чырвонае мяса, арэхі.

Амега-3 тлустыя кіслоты

Адна з амега-3 тлустых кіслот - даказагексаенавая (ДГК) - адыгрывае ключавую ролю ў структуры і функцыях сятчаткі. Яна неабходная для развіцця гледжання ў немаўлятаў і яго падтрымання ў дарослых людзей. Клінічныя выпрабаванні паказалі, што амега-3 тлустыя кіслоты палягчаюць сімптомы сіндрому сухіх вачэй. Найлепшая крыніца ДГК - гэта тлустая рыба, напрыклад, ласось, селядзец.

Каратыноіды

Лютэін і зааксанцін - важны кампанент макулы. Гэтыя пігменты засцерагаюць клеткі сятчаткі ад акісляльнага стрэсу і шкоднага блакітнага святла. Яны змяшчаюцца ў шпінаце, брокалі, гароху.

Рэсвератрол

Вядома, што для здароўя карысны рэсвератрол - поліфенол, які змяшчаецца ў вінаградных скурках і арахісе. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што рэсвератрол з'яўляецца тлумачэннем «французскага парадоксу»: французы, нягледзячы на дыету з вялікай колькасцю насычаных тлушчаў, рэдка пакутуюць на сэрцава-судзінныя захворванні. Мабыць, яны засцерагаюцца рэсвератролам з віна. Гэты антыаксідант карысны і для вачэй.

Увага! Выбірайце прадукты для зроку для дзяцей і дарослых, зыходзячы з сітуацыі і мэтаў. Напрыклад, супраць кан'юктывіту эфектыўны сок пятрушкі, пры сталай і працяглай напрузе вачэй падчас працы – свежы выціснуты маркоўны сок, а для эластычных сасудаў - жоўтая садавіна ці шыпшыннік.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках