29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шпіталізаванага прэзідэнта Чэхіі абвясцілі недзеяздольным

5
Шпіталізаванага прэзідэнта Чэхіі абвясцілі недзеяздольным
МІЛАШ ЗЭМАН

Спікер сената Чэхіі распавёў, што Мілаш Зэман не можа выконваць свае абавязкі.

Спікер сената Чэхіі Мілаш Выстрчыл распавёў, што прэзідэнт краіны Мілаш Зэман не можа выконваць свае абавязкі. Такую інфармацыю агучыў яму вайсковы шпіталь у Празе.

Цяпер, як паказаў Выстрчыл, верхняя палата чэшскага парламента павінна ініцыяваць працэдуру зняцця прэзідэнцкіх паўнамоцтваў з Зэмана. Пры гэтым імавернасць таго, што Зэман зможа вярнуцца да выканання сваіх абавязкаў ёсць, але яна вельмі маленькая.

«Няма іншага выбару, акрамя таго, калі і як мы задзейнічаем артыкул 66 канстытуцыі», - сказаў ён газеце «Млада фронта Днес».

Між тым чэшскае сеткавае выданне Deník N сцвярджае, што Зэман, шпіталяваны ў бальніцу ў цяжкім стане, пакутуе пячоначнай энцэфалапатыяй. Афіцыйна дыягназ дагэтуль не агучаны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках