19 красавiка 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэхналагічная кампанія з Шанхая закрывае філіял у «Вялікім камені»

14
Тэхналагічная кампанія з Шанхая закрывае філіял у «Вялікім камені»

Кампанія была зарэгістраваная ў 2019 годзе як рэзідэнт кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

Даччыная структура Shanghai HeShu Software (ТАА «ХЭШУ БАЙ Хай-Тех Интерпрайз») пачала сваю ліквідацыю праз банкруцтва ў Эканамічным судзе Менскай вобласці. Ахоўны перыяд усталяваны да 10 студзеня 2022 года.

Кампанія была зарэгістраваная ў 2019 годзе як рэзідэнт кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», піша Office Life. Асноўны тып дзейнасці - вытворчасць кампутараў і перыферыйнага абсталявання. Чакалася, што адным з праектаў «ХЭШУ БАЙ» стане анлайн-платформа для супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі ў адукацыі. Пра гэта ў 2020 годзе паведамляла Генконсульства Беларусі ў Шанхаі.

Заснавальнік Shanghai HeShu Software Тан І наведваў Беларусь у 2019 годзе і ўдзельнічаў у хакатоне ў Imaguru. Больш за тое, кітайская кампанія была спонсарам таго мерапрыемства.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках