30 лiстапада 2021, aўторак, 21:21
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Кулеба: Нас не цікавіць меркаванне Расеі аб уступленні Украіны ў NATO

10
Кулеба: Нас не цікавіць меркаванне Расеі аб уступленні Украіны ў NATO
ДЗМІТРЫЙ КУЛЕБА
ФОТА: PRAVDA.COM.UA

РФ не мае права голасу ў дыскусіі пра будучыню сяброўства Украіны ў Альянсе.

Кіеў не цікавіць меркаванне расейскіх уладаў аб уступленні Украіны ў NATO. Пра гэта 18 кастрычніка ў Twitter напісаў кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба, каментуючы заяву спікера Крамля Дзмітрыя Пяскова аб тым, што ўступленне Украіны ў Альянс вымусіць Расею прыняць «актыўныя захады».

«Горшы сцэнар ужо адбыўся: напад РФ на Украіну, акупацыя нашых зямель і забойства нашых грамадзян. Таму нас не цікавіць меркаванне РФ аб уступленні Украіны ў NATO. Расея не мае права голасу ў дыскусіі пра будучыню сяброўства Украіны ў Альянсе», - падкрэсліў Кулеба.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».