25 красавiка 2024, Чацвер, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Былы начальнік Ганцавіцкага РАУС спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

38
СМІ: Былы начальнік Ганцавіцкага РАУС спрабаваў скончыць жыццё самагубствам
ВІТАЛЬ КУЛЯШОЎ
ФОТА: ГАЗЕТА «ГАНЦАВІЦКІ ЧАС».

Яго спачатку адправілі ў калгас, а адтуль забралі ў Навінкі.

Начальніка Ганцавіцкага РАУС, 43-гадовага Віталя Куляшова, знялі з пасады ў жніўні. Ён прабыў у крэсле начальніка менш за два гады. Як стала вядома «Нашей Ниве», пасля адстаўкі Куляшова паставілі кіраўніком сельскагаспадарчага прадпрыемства. А нядаўна накіравалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя, што ў Навінках.

Як стала вядома «Нашай Ніве», Куляшова адправілі кіраваць сельскагаспадарчым прадпрыемствам на Століншчыне, бо па першай адукацыі Куляшоў - ветэрынар: у 2000 годзе ён скончыў Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны.

Ці працаваў ён па першай спецыяльнасці, невядома, але з верасня 2000 года пачаў кар'еру ў міліцыі.

«Ужо на працы ў калгасе Куляшоў ці то зрабіў спробу суіцыду, ці то публічна аб гэтым абвясціў, што мае намер такое зрабіць - як вынік, яго адправілі на абследаванне ў «Навінкі», - тлумачаць дасведчаныя людзі.

Да таго, як стаць кіраўніком Ганцавіцкага РАУС, Куляшоў быў намеснікам начальніка Столінскага РУУС. Ён узначальваў міліцыю грамадскага парадку. Большую частку прафесійнага жыцця праслужыў у Баранавічах. А запомніўся Куляшоў тым, што кіраваў брутальнымі затрыманнямі ў Ганцавічах падчас мірных акцый пратэсту.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках