16 красавiка 2024, aўторак, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску гарэла лякарня хуткай дапамогі

4
У Бабруйску гарэла лякарня хуткай дапамогі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Прычына надзвычайнага здарэння высвятляецца.

Уночы ў кардыялагічным аддзяленні шпіталя хуткай дапамогі ў Бабруйску пачаўся пажар. З будынка эвакуявалі 38 пацыентаў, паведамляе МНС.

Паведамленне аб пажары ў Бабруйскай гарадской лякарні хуткай медыцынскай дапамогі на вуліцы Пралетарскай паступіла ў МНС 19 кастрычніка а 1.50.

Першыя ратавальнікі прыбылі ўжо праз тры хвіліны. З акна на чацвёртым паверсе ішоў дым, калідор быў зацягнуты дымам. Як высветлілася пазней, пажар пачаўся ў палаце кардыялагічнага аддзялення. З лякарні эвакуявалі 38 пацыентаў.

Пажар быў аператыўна ліквідаваны. У выніку агнём пашкоджаны ложак, пасцельная бялізна і прыложкавыя тумбачка. Пацярпелых няма.

Прычына здарэння высвятляецца. Меркаваная версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках