28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байкот БелАЭС: Літва пацвердзіла сінхранізацыю з энэргасістэмай ЕЗ

6
Байкот БелАЭС: Літва пацвердзіла сінхранізацыю з энэргасістэмай ЕЗ
Фота: ТАСС

Канчатковыя тэрміны заканчэння сінхранізацыі - канец 2025 года.

Літоўскі ўрад пацвярджае планы сінхранізацыі энэргасістэмы краіны з энэргасістэмай Еўразвязу да канца 2025 года. Аб гэтым заявіла прэм'ер-міністр краіны Інгрыда Шыманітэ па выніках пасяджэння дзяржаўнай камісіі, якая ацаніла выкананне плана сінхранізацыі.

Са слоў Шыманітэ, пандэмія можа скарэктаваць час некаторых тэхнічных работ, але канчатковыя тэрміны заканчэння сінхранізацыі застаюцца ранейшымі - канец 2025 года.

У гэтым годзе ў рамках праекта плануецца пашырыць міждзяржаўную перамычку з Польшчай і аптымізаваць лініі электраперадачы на паўночным усходзе краіны, піша Delfi.

Пасля заканчэння сінхранізацыі Літва разам Латвіяй і Эстоніяй адлучыць ад кальца БРЭЛЛ, якое працуе з часоў СССР.

Нагадаем, Вільня выступае супраць таго, каб энэргія з БелАЭС паступала на еўрапейскі рынак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках