23 красавiка 2024, aўторак, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія падоўжыла надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Латвія падоўжыла надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Яно падоўжанае да 10 лютага 2022 года.

Кабінет міністраў Латвіі падоўжыў дзеянне надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю - у Лудзенскім, Краслаўскім, Аўгшдаўгаўскім краях і Даўгаўпілсе - да 10 лютага 2022 года. Адпаведную пастанову латвійскі ўрад прыняў на пасяджэнні 19 кастрычніка, паведамляе партал навін Delfi.

На пасяджэнні міністр унутраных спраў Марыя Голубева адзначыла, што падчас дзеяння надзвычайнага становішча «плануецца рэалізоўваць ужо ўжываныя захады ў ахове мяжы».

Як паведамлялася, 18 кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі прадухілілі спробы незаконнага пераходу латвійска-беларускай мяжы 15 замежнікамі. Нікога не затрымалі.

З 10 жніўня, калі ў раёнах, якія мяжуюць з Беларуссю, было ўведзена надзвычайнае становішча, у Латвію не ўпусцілі 1785 нелегальных мігрантаў. За гэты ж час 50 чалавек прапусцілі на гуманітарныя прычыны. Усяго з пачатку года ў краіне затрымалі 402 замежнікаў, якія незаконна перайшлі мяжу.

Праз павелічэнне плыні нелегальных мігрантаў з беларускага боку Літва ўвяла рэжым экстрэмальнай сітуацыі на ўсёй тэрыторыі краіны, Латвія і Польшча - надзвычайнае становішча ў раёнах, якія мяжуюць з Беларуссю.

Кіраўніцтва краінаў Балтыі і Польшчы ўскладае адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя абвінавачванні зняпраўджваюць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках