Прэм'ер Галоўчанка прызнаўся, што грошай на медыцыну ўжо няма
58- 19.10.2021, 22:08
- 48,958
Гадавы бюджэт змарнавалі за тры кварталы.
Урад Беларусі звернецца да Аляксандра Лукашэнкі ў пытанні выдзялення дадатковых сродкаў на барацьбу з COVID-19. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.
Прычына - павелічэнне захворвання. Са слоў Галоўчанкі, трэба яшчэ амаль 250 мільёнаў рублёў (амаль 100 мільёнаў даляраў), у тым ліку 140 мільёнаў - на набыццё лекаў і вакцын.
Галоўчанка таксама заявіў, што ў чацвёртым квартале на выплату «ковідных» надбавак медыкам трэба яшчэ 250 мільёнаў рублёў, якія шукаюць у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах.
«Тое, што мы закладвалі на год, фактычна было з'едзенае за тры кварталы», - сказаў прэм'ер-міністр.