19 красавiка 2024, Пятніца, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія цыгарэты на амаль 300 тысяч еўраў затрымалі ў Літве

5
Беларускія цыгарэты на амаль 300 тысяч еўраў затрымалі ў Літве
АРХІЎНЫЯ ФОТА

Іх спрабаваў увезці ў краіну кіроўца-расеец.

Грузавы аўтамабіль пераязджаў беларуска-літоўскую мяжу ў пункце пропуску «Лаварышкес». Кіроўца-расеец заявіў, што вязе 7 тон мэблі з Масквы ў Калінінградскую вобласць Расеі, паведамляе мытня Літвы.

Пры сканаванні грузавога аўтамабіля мытнікі выявілі, што ў частцы пакаванняў перавозяцца цыгарэты. Са схованак канфіскавалі 80 тысяч пачкаў цыгарэт Minsk з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт партыі разам з падаткамі ацэньваецца на больш чым 283 тысячы еўраў.

Грузавік і цыгарэты затрыманыя. Кіроўца затрыманы на два дні, разглядаецца пытанне аб яго дасудовым затрыманні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках