17 красавiка 2024, Серада, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Каўнасе пачаўся IX Міжнародны кангрэс даследнікаў Беларусі

1
У Каўнасе пачаўся IX Міжнародны кангрэс даследнікаў Беларусі

Удзельнікі расказалі, якой можа быць будучыня нашай краіны.

У Каўнасе адкрыўся IX Міжнародны кангрэс даследнікаў Беларусі, прагучалі вітальныя словы ад арганізатараў і партнёраў (Арганізацыйны камітэт, універсітэт Вітаўта Вялікага, МЗС Літвы, Інстытут гісторыі Літвы, Фонд імя Конрада Адэнаўэра і іншыя), піша сайт «Радыё Рацыя».

На кангрэсе прысутнічае пісьменнік Алесь Аркуш, які расказаў пра першы дзень навуковага мерапрыемства і пра тое, што будзе адбывацца ў найбліжэйшыя дні: размаўляў з арганізатарамі, яны спадзяюцца на блізу 100 удзельнікаў. Пераважна гэта даследнікі Беларусі, якія навучаюцца ў замежных універсітэтах.

Даследнікі прыехалі з усяго свету: з Нью-Ёрка, Грузіі, з Лацінскай Амерыкі, з Украіны.

– Якія тэмы закранутыя на Кангрэсе?

– Сёння была панэльная дыскусія «Якой можа быць будучыня Беларусі: вынікі, магчымасці ў сучаснай сітуацыі». Мне здалося нават, калі б было больш часу на дыскусію, то маглі б дыскутаваць і цэлы дзень. Вельмі гарачая тэма. А традыцыйна там гучаць даклады на розныя тэмы: эканоміка, гісторыя, рэлігіязнаўства, філасофія, літаратура. Дзясяткі панэляў. Таму што не змаглі прысутнічаць даследнікі з Беларусі – яны выступалі анлайн. І не толькі з Беларусі, сёння быў даклад з Лондана на ангельскай мове пра сітуацыю з перакладамі беларускай літаратуры на ангельскую мову, нават такія даклады гучаць.

– Заўтра сваю новую кнігу «Гісторыя Беларусі» будзе прэзентаваць літоўскі гісторык Русціс Камунтавічус. Да гэтага часу ні адзін літоўскі аўтар не публікаваў сінтэтычную гісторыю Беларусі.<.b>

– Гэты чалавек вельмі захоплены беларускай культурай, гісторыяй. Гэта прафесар Каўнаскага ўніверсітэта. І ён сапраўды напісаў першую літоўскую гісторыю Беларусі. Такое параўнанне наратываў літоўскай гісторыі і беларускай, як так здарылася, што было агульнае, чаму так разышліся, чаму з’явіліся розныя пытанні паміж беларускімі і літоўскімі гісторыкамі. Такая цікавая і сенсацыйная кніжка. Тут чакаюць яе прэзентацыі. І вакол будзе шмат розных дыскусій, падчас якіх будзе разглядацца, напрыклад, такое гарачае пытанне: «Як па-літоўску называць краіну Беларусь». Даўняя дыскусія, як і чаму літоўцы называюць беларусаў.

– Алесь, ты таксама маеш свой час на кангрэсе?

– Так, у нядзелю ў мяне ёсць панэль, якая прысвечаная рэгіяналізацыі беларускай літаратуры. Гэта мая даўняя тэма, я даўно пераконваю, што беларуская літаратура павінна мець свае рэгіянальныя асаблівасці. Кожная літаратура выкарыстоўвае ўласныя міфы, мемы, легенды і так яна брыняе сваім рэгіянальным матэрыялам. З гэтага набывае сваё ўласнае аблічча, уласныя традыцыі, уласныя асаблівасці.

Панэльная дыскусія: «Якой можа быць будучыня Беларусі: выклікі і магчымасці ў сучаснай сітуацыі?»

Палітычны крызіс 2020 года прывёў да незваротных зменаў у беларускім грамадстве, якія закранулі практычна ўсе сферы жыцця – ад палітыкі і эканомікі, да навукі, мастацтва і культуры. Працэс глыбінных зменаў далёка не скончаны і палітычныя інстытуты, улада і грамадства знаходзяцца толькі ў пачатку пошуку новага балансу. За апошні год не было дэфіцыту ні ў аптымістычных, ні ў песімістычных прагнозах развіцця краіны. Пры гэтым розныя палітычныя сілы цалкам па-рознаму разумеюць тое, што такое «пазітыўны» сцэнар. Прапанаваная панэльная дыскусія паспрабуе адказаць на пытанні: якой можа быць будучыня Беларусі, якія змены можна меркаваць неўнікнёнымі? Якім чынам могуць быць рэфармаваныя палітычныя, грамадскія і эканамічныя інстытуты? Калі гэта можа адбыцца, пры якіх умовах і як?

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках