29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША надумалі ўзмацніць ціск на рэжым у Беларусі

9
ЗША надумалі ўзмацніць ціск на рэжым у Беларусі
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Камітэт замежных спраў Сэната прыняў рэзалюцыю.

Камітэт у замежных справах Сэната Кангрэса ЗША ў аўторак прыняў рэзалюцыю з заклікам да ўрада краіны ва ўзаемадзеянні з хаўруснікамі нарошчваць ціск на ўлады Беларусі. Пра гэта паведаміў у Twitter старшыня гэтага камітэта, прадстаўнік Дэмакратычнай партыі ад штата Нью-Джэрсм Робэрт Менендэс.

Ён заявіў, што ў дакуменце «выказваецца меркаванне Сэната што да палітычнай сітуацыі ў Беларусі». Са слоў Менендэса, далей рэзалюцыю разгледзіць верхняя палата Кангрэса ЗША поўнага складу.

У рэзалюцыі сэнатары «заклікаюць да правядзення новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі, якія павінны быць свабоднымі і справядлівымі, прайсці ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ, пры ўдзеле назіральнікаў АБСЭ і незалежных мясцовых назіральнікаў».

У дакуменце таксама адзначаецца, што сэнатары маюць намер «адмаўляцца прызнаваць Аляксандра Лукашэнку законна абраным лідарам Беларусі».

Амерыканскія заканадаўцы заклікалі партнёраў максімальна ціснуць на ўлады ў Менску і віталі санкцыі Еўразвязу, як ужо уведзеныя, так і планаваныя.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках