24 красавiка 2024, Серада, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі самы даступны прадукт для ўмацавання імунітэту восенню

2
Медыкі назвалі самы даступны прадукт для ўмацавання імунітэту восенню

У Старажытнай Грэцыі яго давалі першым алімпійцам.

Восенню нават у здаровых людзей зніжаецца імунітэт, і ўзрастае верагоднасць "падчапіць" вірусную інфекцыю. Умацаваць імунную сістэму дапаможа звычайны часнок, паведамляе healthinfo.ua.

У Старажытнай Грэцыі часнок нават уважаўся за сродак, які падвышае прадукцыйнасць, і яго давалі першым алімпійцам. У нашы дні даследчыкі прыйшлі да адзінага меркавання, што часнок мае шмат пераваг для здароўя, у тым ліку памяншае непрыемныя сімптомы прастуды.

Што надае часнаку яго лячэбныя ўласцівасці?

Злучэнне, якое надае часнаку яго крыштальны і беспамылковы смак і пах, гэта тое ж самае рэчыва, якое робіць яго такім эфектыўным сродкам. Гэта рэчыва завецца аліінам, і калі зубчык часнаку расціскаецца ці разразаецца, аліін становіцца аліцынам. Аліцын валодае адначасова антыбактэрыйным і супрацьгрыбковым дзеяннем.

Аліцын - не адзінае пажыўнае рэчыва, якое вы атрымліваеце з часнаку. Свежы часнок таксама змяшчае антыаксіданты і амінакіслоты. Мяркуецца, што часнок паляпшае здароўе сэрца за кошт зніжэння ўзроўню халестэрыну, але для пацвярджэння гэтага адкрыцця неабходныя дадатковыя даследаванні.

Акрамя таго, у хімічны склад часнаку ўваходзіць селен, які з'яўляецца антыаксідантам і падвышае імунітэт.

Навукоўцы вызначылі, што калі ў арганізме не стае селену, то да чалавека хутчэй чапляюцца вірусы. Мала таго, з-за дэфіцыту селену першапачаткова не вельмі небяспечны вірус грыпу, знаходзячыся ў клетках арганізма, можа актыўна мутаваць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках