Шукаем прафесіяналаў для працы на сайце «Хартыя-97»
- 20.10.2021, 10:14
- 1,016
Сайт Charter97.org абвяшчае набор стажораў для журналісцкай працы ў варшаўскім офісе рэдакцыі.
Абавязковыя ўмовы:
- досвед працы ў інтэрнэт-журналістыцы;
- веданне грамадска-палітычнага жыцця Беларусі, найноўшай гісторыі нашай краіны;
- валоданне беларускай і расейскай мовамі (ангельская і польская - вітаюцца);
- пісьменнасць, уменне пісаць, жаданне і гатоўнасць шмат і цікава працаваць.
У першую чаргу будуць разглядацца прэтэндэнты, якія маюць вышэйшую адукацыю.
Абавязковая ўмова - пражыванне ў горадзе Варшава. Не разглядаем кандыдатуры студэнтаў, якія навучаюцца на дзённым аддзяленні.
Стажоры, якія паспяхова прайшлі выпрабавальны тэрмін, могуць разлічваць на афіцыйнае працаўладкаванне.
Пішыце на пошту charter97@gmail.com