19 красавiка 2024, Пятніца, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна выказалася пра ўмовы перамогі

11
Наталля Радзіна выказалася пра ўмовы перамогі
НАТАЛЛЯ РАДЗІНА
ФОТА: CHARTER97.ORG

Страйк - гэта акурат той спосаб, які можа падзейнічаць і дапамагчы.

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна верыць у страйк рабочых, яна верыць у свой народ.

Бо нельга нават уявіць, што можна еўрапейскаму народу доўга трываць бесчалавечныя варункі жыцця, навязаныя купкай мярзотных самазванцаў, заявіла Наталля Радзіна ў каментары «Радыё Рацыя»:

«Санкцыі, вядома, дзейнічаюць, мы вельмі рады, што яны нарэшце ўведзеныя супраць рэжыму Лукашэнкі, але трэба таксама далей ціснуць на рэжым унутры краіны.

І страйк - гэта акурат той спосаб, які ў сённяшніх варунках, варунках рэпрэсій з боку дзяржавы, можа падзейнічаць і дапамагчы. Бо людзям прапануецца застацца дома, не хадзіць на працу, тым самым паказаць гэтаму рэжыму, хто галоўны ў гэтай краіне. А гэта - людзі».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках