Літва і Польшча злучылі свае газаправоды
7- 20.10.2021, 14:04
- 7,546
У наступным годзе газ пачне цыркуляваць паміж краінамі.
У рамках пракладкі магістральнага газаправода (GIPL) паміж Літвой і Польшчай зваранае так званае "залатое шво", якое злучае сістэмы перадачы газу дзвюх краін.
Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".
Літоўская кампанія Amber Grid заявіла, што падчас рэалізацыі праекту ў Літве было выканана 95% будаўнічых работ.
Трэба закончыць работы абсталявання і праверкі трубаправода. У наступным годзе газ пачне цыркуляваць паміж краінамі.
22 кастрычніка міністр энэргетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс і ўпаўнаважаны ўрада Польшчы ў стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі наведаюць газаправод на літоўска-польскай мяжы.
Агульная працягласць трубы складае 508 км, з іх 165 км пракладзеная на тэрыторыі Літвы, а ў Польшчы газаправод будзе працягласцю 343 км.