29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны заклікаў Лаўрова перастаць хавацца

6
Кіраўнік МЗС Украіны заклікаў Лаўрова перастаць хавацца
ДЗМІТРЫЙ КУЛЕБА
ФОТА: PRAVDA.COM.UA

Дзмітрый Кулеба пракаментаваў заявы прадстаўніка Крамля аб сустрэчах у нармандскім фармаце.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заклікаў расейскага калегу Сяргея Лаўрова перастаць хавацца і сесці за стол перамоваў. Пра гэта ён сказаў у сераду, 20 кастрычніка, паведамляе korrespondent.net.

Ён пракаментаваў заяву Лаўрова, які назваў ініцыятывы Украіны ва ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе «плынню свядомасці» і «фантазіямі».

«Я нагадаю, што Уладзімір Пуцін у апошняй размове з прэзідэнтам Францыі і канцлеркай Нямеччыны паабяцаў ім сустрэчу міністраў Нармандскага фармату. Французскі міністр гатовы. Нямецкі міністр гатовы. Я таксама гатовы на гэтую сустрэчу, і мы настроеныя канструктыўна. А Сяргей Лаўроў, на жаль, паказвае, што ён настроены не на канструктыўную размову міністраў, а на спаборніцтвы са сваім уласным спікерам у славеснай эквілібрыстыцы. Таму словы Лаўрова - гэта проста плявок у твар Францыі і Нямеччыны», - сказаў Кулеба.

Ён адзначыў, што ёсць дамоўленасць аб сустрэчы міністраў для падрыхтоўкі нармандскага саміту.

«У той жа час, мы дагэтуль не атрымалі сігналаў ад Расеі пра гатоўнасць да яе правядзення. Апошняя заява Сяргея Лаўрова падрывае працэс мірнага ўрэгулявання і ідзе насуперак з дамоўленасцямі лідараў дзяржаў нармандскага фармату. Я заклікаю свайго расейскага візаві перастаць ад нас хавацца, набрацца мужнасці і сесці за стол перамоваў», - заявіў Кулеба.

Нагадаем, напярэдадні Лаўроў таксама заявіў, што супраць пашырэння нармандскага фармату за кошт ЗША выступілі яго ўдзельнікі Нямеччына і Францыя. Гэта было яшчэ за прэзідэнтам Баракам Абамам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках