19 красавiка 2024, Пятніца, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Саксоніі: Еўразвяз павінен рашуча супрацьстаяць дэспату Лукашэнку

2
Прэм'ер-міністр Саксоніі: Еўразвяз павінен рашуча супрацьстаяць дэспату Лукашэнку
МІХАЭЛЬ КРЭЧМЕР

У Нямеччыне абмяркоўваюць міграцыйны крызіс, справакаваны Менскам.

Гісторык Аляксандр Фрыдман, які пражывае ў Нямеччыне, у сваім Telegram-канале піша, што сёння ўрад Нямеччыны на сваім пасяджэнні абмяркоўвае міграцыйны крызіс:

- Газета Zeit паведамляе, што асноўным дакладчыкам у гэтай тэме будзе міністр унутраны спраў Хорст Зэехофер (ХСС), які збіраецца прапанаваць увесці жорсткія эканамічныя санкцыі для ўсіх кампаній (і перш за ўсё авіявознікаў), уцягнутых у «міграцыйны праект» беларускіх уладаў.

Рыторыка нямецкіх палітыкаў становіцца тым часам усё больш жорсткай. Прэм'ер-міністр Саксоніі Міхаэль Крэчмер (ХДС), які ў свой час прапаноўваў развязаць дэмаграфічныя праблемы гэтай федэральнай зямлі за кошт мігрантаў з Украіны і Беларусі, назваў Лукашэнку ў інтэрв'ю каналу ZDF «дэспатам», якому ЕЗ павінен рашуча супрацьстаяць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках