24 красавiка 2024, Серада, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітык: У чыноўнікаў можа лопнуць цярпенне

31
Аналітык: У чыноўнікаў можа лопнуць цярпенне

Разносы на фоне народных пратэстаў - нонсэнс.

Беларускі аналітык Пётр Рудкоўскі для «Салiдарнасцi» пракаментаваў апошнюю нараду ў Лукашэнкі:

- Асабліва хачу звярнуць увагу на тое, што адбылося падчас нарады, калі Лукашэнка пачаў крычаць на міністраў (у тым ліку на кіраўніка МУС) за ўжытыя антыковідныя захады. Гэта, напэўна, першы выпадак за апошні год, калі Лукашэнка зладзіў разнос чыноўнікам, прынамсі, першы публічны.

Пасля пачатку пратэстаў ён доўгі час паводзіў сябе стрымана ў дачыненні да іх, часта сыпаў кампліменты і падзякі. І меў рацыю: прадаўжаць рабіць публічныя разносы на фоне народных пратэстаў - нонсэнс.

Увогуле, у ягонай сітуацыі было б разумна канчаткова скончыць з публічнымі абразамі чыноўнікаў, асабліва сілавікоў. Гэта не 90-я, калі ён быў сапраўды папулярным лідарам і мог, на радасць народу, ладзіць міністрам жорсткія разносы. Цяпер сітуацыя іншая: людзі гэтага не ацэняць, а ў чыноўнікаў можа лопнуць цярпенне.

Але, мабыць, шматгадовыя звычкі бяруць сваё. Жаданне адчуць сваю сілу відавочна мацнейшае за інстынкт самазахавання.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках