25 красавiка 2024, Чацвер, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як Саакашвілі трапіў у Грузію

2
Стала вядома, як Саакашвілі трапіў у Грузію
МІХАІЛ СААКАШВІЛІ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Пра гэта распавяла мясцовая пракуратура.

Былы прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі прыбыў у краіну з Украіны 28 верасня. Як выявілася, ён хаваўся ў грузавіку з малочнай прадукцыяй. Пра гэта паведамілі ў пракуратуры краіны, менавіта сам пракурор Грузіі Кока Кацытадзэ, піша сайт «Навіны Грузія».

«28 верасня прыкладна а 23:00 з Украіны, <...> порта Чарнаморск, у порт Паці прыбыў паром пад назвай «Вільня». З названага парома прыкладна а 01:04 ужо 29 верасня выехаў прычапны транспартны сродак - трэйлер фірмы SCANIA, які належыць кампаніі IKA TRANS, за стырном яго знаходзіўся Э. Ц. <...> Пасля таго, як машына ад'ехала на некалькі дзясяткаў метраў ад порта, Э. Ц. спыніў яе, падышоў да дзвярэй прычэпа, адкуль а 01:49 выйшаў Міхаіл Саакашвілі», - распавёў Кацытадзэ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках