23 красавiка 2024, aўторак, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NATO абмяркуюць міграцыйны крызіс на мяжы ЕЗ з Беларуссю

1
У NATO абмяркуюць міграцыйны крызіс на мяжы ЕЗ з Беларуссю

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

Прадстаўнікі краін-чальцоў Паўночнаатлантычнага альянсу (NATO) на гэтым тыдні абмяркуюць міграцыйны крызіс на мяжы Еўразвязу з Беларуссю, паведаміў на прэс-канферэнцыі 20 кастрычніка генеральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнбэрг.

Кіраўнік сакратарыята альянсу пагутарыў з прэсай у вочным і дыстанцыйным фарматах напярэдадні пасяджэння міністраў абароны краін NATO, якое пройдзе 21-22 кастрычніка ў Брусэлі, піша БелаПАН.

«Польшча, Літва і Латвія сапраўды перажываюць вялікую плынь мігрантаў з Беларусі, - сказаў Столтэнбэрг. - Гэтай плынню мігрантаў кіруе рэжым у Беларусі, [выкарыстоўваючы яго] у якасці элемента вядзення гібрыдных баявых дзеянняў. Гэта пытанне абмяркоўвалася на пасяджэнні Паўночнаатлантычнай рады, і на гэтым тыдні мы яшчэ раз яго абмяркуем, <...> прызнаючы, што ўсё гэта, вядома ж, з'яўляецца інтрыгамі рэжыму ў Менску».

Разам з тым, паводле слоў генеральнага сакратара NATO, важна разумець, што да мігрантаў, якія бягуць «ад гвалту і іншых праблем», трэба ставіцца «з разуменнем і цеплынёй».

Як паведамлялася, учора ў краіны ЕЗ не пусцілі 495 мігрантаў, якія мелі намер незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі: у Польшчу - 418, Літву - 55, Латвію - 22.

Са звестак памежных службаў гэтых краін, са жніўня ў Латвію не прапусцілі амаль 1,8 тысяч нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі, у Літву - амаль 4 тысячы, а ў Польшчу толькі з пачатку кастрычніка - блізу 10 тысяч.

Праз павелічэнне плыні нелегальных мігрантаў з беларускага боку Літва ўвяла рэжым экстрэмальнай сітуацыі на ўсёй тэрыторыі краіны, Латвія і Польшча - надзвычайнае становішча ў абшарах, якія мяжуюць з Беларуссю.

Кіраўніцтва краін Балтыі і Польшчы ўскладае адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя адпрэчваюць абвінавачванні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках