25 красавiка 2024, Чацвер, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Польшчы і Літвы прынялі рэзалюцыю аб рэжыме Лукашэнкі

Дэпутаты Польшчы і Літвы прынялі рэзалюцыю аб рэжыме Лукашэнкі

Яны заклікалі да ўзмацнення ціску на рэжым з дапамогай палітычных, эканамічных і асабовых санкцый.

У рамках XXIV афіцыйнага пасяджэння Парламенцкай асамблеі парламентаў Польшчы і Літвы, якое праходзіць 20 кастрычніка ў Вільні, дэпутаты абедзвюх краін прынялі рэзалюцыю з асуджэннем дзеянняў рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе Polskie Radio.

У дакуменце пазначана, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць нелегальную міграцыю «для дэстабілізацыі сітуацыі ў Літве, Польшчы і Латвіі».

Польскія і літоўскія парламентарыі ў рэзалюцыі заклікалі беларускія ўлады «адмаўляць у выдачы віз грамадзянам трэціх краін, якія не адпавядаюць фактычнай мэце іх прыезду», а таксама выконваць міжнародныя абавязанні.

Парламентарыі таксама запатрабавалі ў дакуменце, каб міжнародная супольнасць надавала больш увагі парушэнням правоў чалавека ў Беларусі. Прычым, гаворка ідзе як пра мігрантаў, так і аб грамадзянах краіны. Яны заклікалі да ўзмацнення ціску на Менск з дапамогай палітычных, эканамічных і асабовых санкцый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках