24 красавiка 2024, Серада, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус спрабаваў даць хабар расейскаму паліцыянту за фургон з кантрабандай цыгарэт

5
Беларус спрабаваў даць хабар расейскаму паліцыянту за фургон з кантрабандай цыгарэт

Кіроўцу затрымалі за хабар 30 тысяч даляраў.

Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу пра спробу давання хабару на вельмі вялікую суму ў дачыненні да 40-гадовага грамадзяніна Беларусі.

Паводле звестак следства 18 кастрычніка мужчына перадаў расейскаму паліцыянту 30 тысяч даляраў, паклаўшы пакунак з грашыма ў падлакотнік службовага аўтамабіля. Такім чынам беларус хацеў развязаць праблему з затрыманнем фургона з беларускімі цыгарэтамі ды вярнуць сабе аўтамабіль і тавар, паведамляе Следчая ўправа Смаленскай вобласці СК Расеі.

Паліцыянт паведаміў пра спробу давання хабару ў дзяжурную частку. Беларуса затрымалі. Разглядаецца пытанне аб змяшчэнні яго пад варту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках