4 снежня 2021, Субота, 2:12
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі перавозіць мігрантаў, якія не патрапілі ў Польшчу, да літоўскай мяжы

1
Рэжым Лукашэнкі перавозіць мігрантаў, якія не патрапілі ў Польшчу, да літоўскай мяжы

Літва ўзмацняе найбольш уразлівыя адцінкі мяжы.

Рэжым Лукашэнкі перавозіць мігрантаў, якія не патрапілі ў Польшчу, да літоўскай мяжы.

У Літве заявілі, што з Беларусі "штурхаюць" мігрантаў, не якія патрапілі ў Польшчу. У сераду пра гэта расказаў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустамас Любаевас. Паводле ягоных слоў беларускія вайскоўцы перавозяць мігрантаў ад польскай да літоўскай мяжы. "За апошні тыдзень мы заўважылі павелічэнне плыняў нелегальнай міграцыі каля мяжы з Беларуссю, - цытуе словы Любаеваса lrt.lt - ... Адбываецца выштурхоўванне гэтых нелегальных мігрантаў на тэрыторыю Літвы".

Праз змену тактыкі ўлад Беларусі Літва ўзмацняе найбольш уразлівыя адцінкі мяжы.

Тым часам у Міністэрства замежных спраў Літвы выклікалі прадстаўніка амбасады Беларусі. Яму ўручылі ноту з пратэстам супраць "бесперапынных парушэнняў дзяржаўнай мяжы". У тым ліку і беларускімі памежнікамі. А генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў 20 кастрычніка, што альянс накіраваў у Літву групу экспертаў для спрыяння ў аперацыях пошуку мігрантаў, якія прыходзяць з Беларусі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».