20 красавiка 2024, Субота, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крысціна Ціманоўская - ябацькам: Вы - рабы!

14
Крысціна Ціманоўская - ябацькам: Вы - рабы!
КРЫСЦІНА ЦІМАНОЎСКАЯ

Жорсткі адказ вядомай спартоўкі.

Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская жорстка адказала ябацькам, якія атакавалі яе ў Instagram:

- Паважаныя, я не ведаю, ці магчыма яшчэ выратаваць каго-небудзь з вас, але замест таго, каб сядзець і паліваць брудам тых, хто не пабаяўся і выказаў сваё меркаванне, я вам раю ўстурбавацца сваім псіхічным здароўем. Страх спараджае гвалт, мабыць, гэтым вы і займаецеся. Рэкамендую заняцца ўлюбёнай фізічнай актыўнасцю, кажуць, дапамагае. Як стане лягчэй звярніце ўвагу на тых, хто цяпер у вашым асяроддзі, перастаньце глядзець дзяржаўную ТВ, а потым можна зазірнуць і праўдзе ў вочы. Напрыклад, звярнуць увагу на тое, колькі людзей сядзіць паводле сфабрыкаваных крымінальных спраў, запытацца, чаму судовая сістэма не дзейнічае, і чаму эканоміка краіны коціцца ўніз. Не, не думалі пра такое?

Хоць я разумею ваш страх. Ён паралізуе. Вы баіцеся, што пераможа пратэст, а значыць, вы прапалі. Вы ж - рабы! Вам не патрэбна канкурэнтная праца, не патрэбныя лішнія рухі цела, вы не здольныя выбіраць - нават калі гаворка пра лепшае жыццё, не здольныя клапаціцца пра сябе і проста думаць. Быць рабом у нейкім сэнсе сапраўды лягчэй, чым быць свабодным чалавекам. Вось толькі ці варта дзеля гэтага тады жыць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках