23 красавiка 2024, aўторак, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кватарантам у Менску выставілі камуналку ўдвая большую, чым у папярэднім месяцы

9
Кватарантам у Менску выставілі камуналку ўдвая большую, чым у папярэднім месяцы

«Дармаедскія» тарыфы ў дзеянні?

Пра свой кейс «Нашай Ніве» расказала пара, якая арэндуе кватэру ў Менску. Рахунак за верасень іх непрыемна здзівіў: камуналка вырасла ўдвая. «Хутчэй за ўсё, уласнік не заняты ў эканоміцы», - адказалі ў разлікова-даведачным цэнтры.

У гэтай аднапакаёвай кватэры пара жыве ўжо некалькі гадоў. Такі скачок цэн за камуналку ўпершыню.

Калі параўнаць рахунак за верасень са жнівеньскім, відаць, што дадалася графа за ацяпленне і значна вырасла аплата за гарачую ваду. Суму налічылі паводле тарыфаў, якія цалкам забяспечваюць кампенсацыю эканамічных выдаткаў (яны ў пяць разоў больш субсідаваныя, за стандартныя).

Калі за жнівень за падагрэў вады трэба было заплаціць блізу 10 рублёў, то цяпер - 47. За ацяпленне выставілі 10 рублёў. Усяго камуналка пацягнула на 88 рублёў (супраць амаль 42 у папярэднім месяцы).

Кватаранты ў шоку:

«Мы арэндуем кватэру паводле дамовы, у якой прапісана, што камунальныя плацяжы аплачваем менавіта мы, а не гаспадар. Дамову рэгістравалі ў разлікова-даведачным цэнтры».

Чаму ўзнікла згадка пра дармаедаў? У верасні была абноўлена база незанятых у эканоміцы. Для іх тарыфы на гарачую ваду і ацяплення іншыя.

У гэтым выпадку, праўда, справа была не ў гэтым. Высветлілася, што памёр бацька гаспадара кватэры, які быў у ёй прапісаны. Паколькі ў памяшканні апошнім часам ніхто не быў прапісаны, камунальныя паслугі налічылі поўнымі тарыфамі.

Што кажа закон: ці могуць кватарантам выставіць «дармаедскую» камуналку?

Кейс, з якім могуць сутыкнуцца тыя, хто арандуе жыллё: што калі гаспадар кватэры, нідзе не працуе? Ці могуць кватарантам налічыць камуналку ў поўным аб’ёме?

Не - пры ўмове, што вы арэндуеце памяшканне афіцыйна. Паводле закону, грамадзяне, які здаюць кватэру і плацяць за гэта падатак, не лічацца незанятымі. А значыць і «дармаедскія» тарыфы для іх выкарыстоўвацца не павінны. Дамова арэнды павінна быць зарэгістраваная ў разлікова-даведачным цэнтры раёна.

Што рабіць, калі чалавек апынуўся ў базе памылкова? Трэба звярнуцца ў камісію пры выканкаме і пісьмова абгрунтаваць прэтэнзію, прыкласці дакументы, якія пацвярджаюць, што вы падпадаеце пад выключэнні. Суму камуналкі пералічаць, розніцу павінны вярнуць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках